Хоры (ад грэч. choros - хор), адкрытая галерэя ў інтэр'ерах храмаў, парадных залаў. Знаходзіцца звычайна насупраць галоўнага алтара, іканастаса, агароджваецца балюстрадай. У перыяд сярэднявечча на Х. у час богаслужэння размяшчаліся прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства, пазней - музыканты, пеўчыя, a таксама арган.

Паведаміць пра недакладнасьць