Шэдэўр (франц. chef-d'oeuvre),

1) першапачаткова - узорны рамесны выраб, які ў адпаведнасці з цэхавымі звычаямі многіх гарадоў сярэднявечнай Заходняй Эўропы павінен быў прадставіць рамеснік дзеля таго, каб даказаць сваё прафесійнае майстэрства і здольнасць стаць самастойным майстрам.

2) Твор, які з'яўляецца вышэйшым дасягненнем культуры ў сферы выяўленчага мастацтва, архітэктуры, тэатра, кіно, музыкі і інш. Аўтарамі літаратурных Ш. былі Эсхіл, Вергілій, Дантэ, У.Шэкспір, І.В.Гётэ, Дж.Байран, А.Пушкін, М.Багдановіч, Я.Купала і інш., музычных - І.С.Бах, В.А.Моцарт, Л.Бетховен, Ф.Шапэн і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць