61 Герменеўтыка (экзегетыка), тэорыя, практыка і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратурных твораў (класічнай старажытнасці, Бібліі і да т.п.). 62 Гетман, начальнік войска ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15-18 ст. (вялікі каронны, літоўскі, яго намеснік - польны), на Ўкраіне ў 16-17 ст. - начальнік… 63 Гімназія, сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова. 64 Глаголіца, адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук у 10-11 ст.; ад кірыліцы адрознівалася формаю літар. 65 Гнасеалогія, тэорыя пазнання; раздзел філасофіі, які вывучае крыніцы, сродкі і ўмовы праўдзівасці навуковага пазнання. 66 Гнастыцызм, рэлігійна-філасофская плынь ранняга хрысціянства, якая ўяўляе мешаніну з хрысціянскіх рэлігійных догматаў, грэчаскай ідэалістычнай філасофіі і ўсходніх… 67 Гравіметрыя, навука пра вымярэнне сілы цяжару ў розных пунктах паверхні зямлі, планет і іх спадарожнікаў. 68 Гратэск (у мастацтве, тэатры, літаратуры), выявы людзей або прадметаў у перабольшаным, пачварна-камічным выглядзе, дзе кантрастна спалучаецца рэальнае і фантастычнае,… 69 Гросмайстар, кіраўнік духоўна-рыцарскага ордэна ў сярэднявеччы. 70 Гугеноты, прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16-18 ст. 71 Дагматызм, мысленне застылымі нязменнымі формуламі без уліку канкрэтных умоў, месца і часу. 72 Дваістая ісціна, канцэпцыя ў сярэдневяковай філасофіі, паводле якой дапускаецца супярэчнасць паміж філасофскай ісцінай і ісцінай тэалогіі. 73 Дзедзічы, асобы, якія атрымалі ў спадчыну маёнткі ад дзядоў і прадзедаў. 74 Дзямідаўская прэмія, ганаровая навуковая ўзнагарода на сродкі П.М.Дзямідава, якую прысуджала Пецярбургская акадэмія навук у 1832-1865 за апублікаваныя працы па навуцы, тэхніцы,… 75 Драгаман, перакладчык пры дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах на Ўсходзе. 76 Дрэварыт, гравюра на дрэве. 77 Дуалізм, філасофскае вучэнне, якое зыходзіць з прызнання двух пачаткаў - духа і матэрыі; дваістасць. 78 Дыдактыка, раздзел педагогікі, які выкладае тэарэтычныя асновы адукацыі і навучання. 79 Дысідэнт, раскольнік, які адступае ад догматаў пануючай царквы; у Рэчы Паспалітай так называлі і праваслаўных. 80 Дыстрыкт, адміністрацыйная і судовая акруга ў некаторых краінах.