181 Несцяжацельства, рэлігійна-палітычная плынь у расейскай дзяржаве канца 15 - пачатку 16 ст.; прапаведванне аскетызму. 182 Нівелір, прылада для вызначэння адносных вышынь розных пунктаў зямной паверхні. 183 Нірвана, паняцце ў будыйскай рэлігіі, якое азначае найвышэйшы стан і найвышэйшую мэту чалавечага імкнення, паўнату ўнутранага быцця, адсутнасць жаданняў, абсалютную… 184 Ноўмен (у філасофіі Канта), непазнавальная «рэч у сабе». 185 Нунцый, папскі пасол. 186 Падкаморы, у Вялікім Княстве Літоўскім службовая асоба, якая разглядала спрэчкі ў падкаморскім судзе. 187 Падканцлер, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; намеснік канцлера. 188 Падлоўчы, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; намеснік лоўчага. 189 Падскарбі, вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, загадваў дзяржаўным скарбам. 190 Падстароста, намеснік старосты. 191 Падсудак, памочнік суддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім. 192 Пазова (позва, позыў да права), пісьмовы выклік у суд у Вялікім Княстве Літоўскім. 193 Палеаграфія, гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае развіццё пісьменства. 194 Панегірык, літаратурны жанр: хвалебная прамова ці літаратурны твор (ода). 195 Панславізм, ідэя аб'яднання славянскіх народаў пад вяршэнствам расейскага цара ў канцы 18 - пачатку 20 ст. 196 Пантэізм, рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае Бога і сусветнае цэлае. 197 Паны-рада, найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. 198 Паралагізм, тэрмін логікі, які абазначае ўсякі лжывы доказ; сінонім сафізму. 199 Пасол соймавы, дэпутат, прадстаўнік павятовай шляхты Вялікага Княства Літоўскага на агульным (вальным) сойме. 200 Паспалітае рушэнне, усеагульная мабілізацыя, апалчэнне, агульны паход у Вялікім Княстве Літоўскім.