221 Прапедэўтыка, уводзіны да якой-небудзь навукі, падрыхтоўчы ўступны курс. 222 Прасодыя, лінгвістычная сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове. 223 Пратапоп, старшы праваслаўны святар. 224 Працэс 193-х, адзін з буйнейшых палітычных судовых працэсаў у Расеі, які адбыўся 30.10.1877-04.02.1878 у Пецярбургу над часткай удзельнікаў «хаджэння ў народ». 225 Прывілей, у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай заканадаўчы акт, якім вялікія князі ці каралі надавалі асаблівыя правы шляхце, пэўным рэгіёнам, гарадам,… 226 Прысяжны павераны, адвакат на дзяржаўнай службе пры акруговым судзе або судовай палаце ў Расеі ў 1864-1917 г. 227 Прытча, маральнае або рэлігійнае павучанне; малы дыдактычна-літаратурны жанр. 228 Прэдыкат, лагічны выказнік; тое, што ў суджэнні выказваецца пра суб'екта. 229 Прэлат, назва вышэйшага духоўнага саноўніка ў каталіцкіх і пратэстанцкіх цэрквах. 230 Прэсвітэр, святар; у пратэстантызме - выбраны кіраўнік абшчыны, які кіруе ёю разам з пастарам. 231 Прэфект, выкладчык багаслоўя. 232 Пфальцграф, у Франкскай сярэдневяковай дзяржаве - каралеўскі суддзя; у Германіі - уладарны князь. 233 Рада Вялікага Княства Літоўскага (паны-рада), найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. 234 Ракако, стылявы кірунак у эўрапейскім мастацтве 1-й паловы 18 ст., у якім панаваў грацыёзны, вычварны арнаментальны рытм. 235 Рацыяналізм, філасофскі кірунак, які прызнае розум асновай пазнання. 236 Ротмістр, камандзір пешай або коннай роты ў войску Вялікага Княства Літоўскага. 237 Рыгарызм, строгае правядзенне якога-небудзь прынцыпу ў дзеянне, паводзіны і думку. 238 Рыторыка, навука пра аратарскае мастацтва. 239 Рэальнае вучылішча, сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыннай Расеі, у якой даваўся значны аб'ём ведаў па прыродазнаўчых навуках (матэматыцы, фізіцы, біялогіі). 240 Рэгент, 1) Кіраўнік царкоўнага хору. 2) Асоба, якая ажыццяўляе ўладу ў дзяржаве ў выпадку вакантнасці прастола, малалецтва, хваробы манарха.