321 Эпас (у тэорыі літаратуры), апавядальны жанр (апавяданне, аповесць, раман, эпапея). 322 Эпіграфіка, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на камянях, скалах, на гліняных, металічных і іншых вырабах. 323 Эпікурэізм, вучэнне старажытнага грэчаскага філосафа Эпікура, заснаванае на разумным імкненні чалавека да шчасця. 324 Эпіталама, вясельны верш, песня, якія выконваюць на шлюбных урачыстасцях. 325 Эрцгерцаг, тытул аўстрыйскіх прынцаў. 326 Этнас, народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя). 327 Этымалогія, раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем першапачатковай словаўтваральнай структуры слова і высвятленнем элементаў яго старажытнага значэння. 328 Этыялогія, вучэнне аб прычынах захворвання. 329 Эўдэманізм, этычны кірунак, які лічыць шчасце, асалоду найвышэйшай мэтай чалавечага жыцця. 330 Янсенізм, рэлігійна-філасофская плынь у каталіцызме, пачатак якой паклаў у 17 ст. галандскі багаслоў У.Янсеній. Рэзка супрацьпастаўляючы сапраўды веруючых мноству… 331 Ясак, у Расеі 15-20 ст. натуральны падатак з народаў Сібіры і Поўначы, пераважна пушнінай.