241 Рэнесанс (Адраджэнне), перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы 14-16 ст. 242 Рэфармацыя, шырокі грамадскі рух у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе 16 ст., які меў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар. 243 Рэферэндарый, саноўнік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 244 Рэфлексія, 1) Роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану. 2) Форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў. 245 Сакральны, свяшчэнны, рытуальны; тое, што адносіцца да рэлігійных культаў і рытуалаў. 246 Санскрыт, літаратурная мова старажытнай Індыі. 247 Сапраўдны стацкі саветнік, цывільны чын 4-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 248 Сацыніянства, рэлігійна-філасофскі рух 16 - 1-й паловы 17 ст. ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім; заснавальнік Ф.Соцын (адсюль назва). 249 Секулярызацыя, 1) Вызваленне грамадскай і індывідуальнай свядомасці ад уплыву рэлігіі. 2) Ператварэнне дзяржавай царкоўнай уласнасці ў свецкую. 250 Семантыка, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў. 251 Семасіялогія, раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў і выразаў і змену гэтых значэнняў. 252 Сем вольных навук («сем вольных мастацтваў»), вучэбныя прадметы сярэдневяковай школы і падрыхтоўчых факультэтаў універсітэтаў: граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка,… 253 Семіётыка, комплекс навуковых тэорый, што вывучаюць розныя ўласцівасці знакавых сістэм. 254 Семінарыя, сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ (настаўніцкая семінарыя) або служыцеляў царквы (духоўная семінарыя).… 255 Сенсуалізм, кірунак у тэорыі пазнання, паводле якога асновай і галоўнай формай пазнання з'яўляецца пачуццёвасць. 256 Сентыменталізм, плынь у эўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве 2-й паловы 18 - пачатку 19 ст., якая абвяшчала культ натуральнага пачуцця, прыроды, ідэалізавала… 257 Сентэнцыя, выслоўе маральнага характару, павучанне. 258 Сепаратызм, імкненне да аддзялення, адасаблення. 259 Сігнет, друкарская або выдавецкая марка на кнізе; знак на творы мастацтва, які азначае прыналежнасць яго пэўнаму мастаку. 260 Сілагізм, форма дэдуктыўнай лагічнай пабудовы; разважанне, якое складаецца з дзвюх пасылак і высновы.