141 Крайчы, службовая асоба, якая наразала (кроіла) закускі і адказвала за сервіроўку стала вялікага князя; пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім.… 142 Крытыцызм, крытычная філасофія, асновай якой з'яўляецца крытыка пазнавальных здольнасцей чалавека. 143 Крытычны рэалізм, кірунак у мастацтве. 144 Крэацыянізм, кірунак у прыродазнаўстве, паводле якога ўзнікненне Сусвету, Зямлі і жыцця ёсць вынік «божага тварэння». 145 Ксілаграфія, гравіраванне па дрэве. 146 Курфюрст, у Свяшчэннай Рымскай імперыі князь (духоўны ці свецкі), за якім было замацавана права выбіраць імператара. 147 Ланкастэрская школа, навучальная ўстанова з метадам узаемнага навучання; настаўнікі прыцягвалі да выкладання найбольш падрыхтаваных вучняў старэйшых класаў. 148 Латэн, археалагічная культура кельцкіх плямён у заходняй і цэнтральнай Эўропе (5 ст. да н.э. - 1 ст. н.э.). 149 Лаўнік, 1) Прысяжны засядацель, сябра магістрата ў гарадах з магдэбургскім правам у Вялікім Княстве Літоўскім. 2) Службовая асоба ў вёсцы, уведзеная паводле… 150 «Легальны марксізм», ідэйная плынь расейскай інтэлігенцыі ў 1890-я гады. 151 Лексікаграфія, раздзел мовазнаўства, што займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў. 152 Ліберум вета, звычай у праве Рэчы Паспалітай, паводле якога ўсякі дэпутат сойма ці сойміка мог выказаць нязгоду з любой пастановай, што азначала спыненне пасяджэння… 153 Літургія, хрысціянскае набажэнства (у праваслаўных - абедня, у католікаў - меса), у час якога адбываецца прычашчэнне. 154 Ліцэй, у дарэвалюцыйнай Расеі прывілеяваная навучальная ўстанова, якая рыхтавала вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў. 155 Магістр, 1) Найвышэйшая службовая асоба ў духоўна-рыцарскім ордэне. 2) Вучоная ступень у англа-амерыканскай і дарэвалюцыйнай расейскай сістэме вышэйшай адукацыі.… 156 Магістрат, выбарны адміністрацыйны і судовы орган самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам Вялікага Княства Літоўскага. 157 Максіма, кароткае выслоўе, якое ў дакладнай форме фармулюе маральнае ці жыццёвае правіла. 158 Манізм, спосаб разгляду разнастайнасці з'яў, зыходзячы з адзінай асновы (субстанцыі) усяго існуючага. 159 Маргінес, поле на старонках кнігі, рукапісу. 160 Маркграф, уладар феадальнага княства (маркграфства) у сярэдневяковай Германіі.