261 Сінкрэтызм (у філасофіі), змяшанне, неправамернае зліццё разнародных элементаў, супярэчных поглядаў, не сумяшчальных адзін з адным. 262 Скатызм, філасофская школа 14-15 ст., што аб'ядноўвала вучняў і паслядоўнікаў Дунса Скота. Адметнай рысай яго вучэння былі палажэнні пра адназначнасць быцця і… 263 Скептыцызм, філасофская пазіцыя, якая вылучаецца сумненнем у існаванні якога-небудзь надзейнага крытэрыя ісціны; у 16-18 ст. сінонім вальнадумства, крытыкі рэлігійных… 264 Сойм (сейм), саслоўна-прадстаўнічы орган у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 265 Солтыс, сельскі стараста ў Польшчы. 266 Стаіцызм, 1) Кірунак антычнай філасофіі, прадстаўнікі якога вагаліся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, ураўноўвалі ўсіх людзей (вольных і рабоў, грэкаў і варвараў,… 267 Староста, службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 268 Стацкі саветнік, цывільны чын 5-га класа ў царскай Расеі. 269 Стольнік, дварцовы, які адказваў за сервіроўку стала вялікага князя, пазней прыдворны чын у Вялікім Княстве Літоўскім. 270 Стражнік, службовая асоба ў войску Вялікага Княства Літоўскага. 271 Стыхар, царкоўнае адзенне рэлігійных служак і святароў. 272 Стэхіялогія, навука аб хімічных злучэннях. 273 Субрэтка, сцэнічнае амплуа; у камедыях 17-19 ст. бойкая, дасціпная служанка, давераная асоба, пасвячоная ў сакрэты сваёй гаспадыні. 274 Сугестыўнасць (у паэзіі), уздзеянне на ўяўленні, эмоцыі і падсвядомасць чытача праз аддаленыя тэматычныя, вобразныя, рытмічныя, гукавыя асацыяцыі. 275 Суперінтэндант, у пратэстантаў духоўная асоба, якая ўзначальвае царкоўную акругу. 276 Суфраган, біскуп без епархіі. 277 Сфрагістыка, дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і іх гісторыю. 278 Схаластыка, сярэдневяковая рэлігійная філасофія, заснаваная на спалучэнні царкоўных догматаў з рацыяналістычнай методыкай; характэрная фармальна-лагічнымі праблемамі… 279 Схізма, тэрмін, якім абазначаўся раскол у хрысціянскай царкве; у Рэчы Паспалітай схізматыкамі называлі праваслаўных. 280 Талерантнасць, цярпімасць да чужых поглядаў, паводзін, веравызнання.