281 Талмуд, збор дагматычных, рэлігійна-этычных і прававых палажэнняў юдаізму, што склаліся ў 4 ст. да н.э. - 5 ст. н.э. 282 Тамізм, вучэнне Фамы (лацінскае Toma, адсюль назва) Аквінскага і заснаваны ім кірунак каталіцкай філасофіі, які спалучаў хрысціянскія догмы з метадам Арыстоцеля;… 283 Тастамент, завяшчанне, распараджэнне пра асабістую маёмасць на выпадак смерці. 284 Таталітарызм, дзяржаўны лад, пры якім у краіне знішчаны дэмакратычныя свабоды, а ўся ўлада засяроджана ў руках якой-небудзь адной групы (групоўкі), партыі. 285 Травесці, сцэнічнае амплуа актрысы, якая выконвае ролі падлеткаў, хлопчыкаў, дзяўчынак, а таксама роля, якая патрабуе пераапранання актрысы ў мужчынскае адзенне.… 286 Трансцэндэнтальны (у схаластыцы), гранічна агульнае паняцце. 287 Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы. 288 Трыянгуляцыя, вымярэнне мясцовасці праз геадэзічныя пункты; метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі і градусных вымярэнняў. 289 Тыранія, форма дзяржаўнай улады, устаноўленай шляхам насілля і заснаванай на аднаасобным праўленні. 290 Тэізм, рэлігійны светапогляд, які зыходзіць з разумення Бога як абсалютнай асобы, якая існуе па-за сусветам, валодае абсалютным розумам і воляй, стварыла сусвет… 291 Тэолаг, багаслоў. 292 Фарэйтар, фурман, які кіруе шматконнай запрэжкай, седзячы на адным з коней. 293 Фацэцыя, жанр кароткага апавядання тыпу анекдота; вядомы ў заходнеэўрапейскай літаратуры з 12-13 ст. 294 Фізіякраты, прадстаўнікі класічнай палітэканоміі 2-й паловы 18 ст. ў Францыі, прыхільнікі свабоднага гандлю. 295 Філагенез, працэс гістарычнага развіцця свету арганізмаў, іх відаў, родаў, сямействаў, класаў, тыпаў. 296 Філаматы, тайная арганізацыя студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў 1817-1823; спалучала ідэі асветніцтва з нацыянальна-вызваленчымі імкненнямі. 297 Філантропія, дабрачыннасць, дапамога немаёмным. 298 Філарэты, філіял арганізацыі філаматаў. 299 Фундацыя, ахвяраванне (зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей) манастырам, цэрквам і ішным установам; дарунак. 300 Фундуш, фонд.