301 Харугва, 1) Баявы сцяг у войсках Вялікага Княства Літоўскага. 2) Вайсковая адзінка (полк) у Вялікім Княстве Літоўскім. 302 Харунжы (харужы), службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім; хавальнік дзяржаўнага або павятовага сцяга; вёў улік і мабілізацыю ваеннаабавязаных. 303 Хасідызм, рэлігійна-містычная плынь у юдаізме, што ўзнікла ў 1-й палове 18 ст. сярод бяднейшых слаёў габрэйскага насельніцтва Валыні, Падолля, Галіцыі, як выраз… 304 Хіліязм, рэлігійна-містычнае вучэнне пра тысячагадовае зямное «цараванне» Хрыста, якое павінна настаць перад «канцом свету». 305 Цадзікізм, гл. Хасідызм. 306 Цераспалосіца, размяшчэнне зямельных участкаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з чужымі ўчасткамі. 307 Цівун, службовая асоба дваровай або мясцовай адміністрацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. 308 Чашнік, дварцовы ці прыдворны чын, які адказваў за напіткі, што падаваліся да велікакняжацкага стала ў Вялікім Княстве Літоўскім 15-16 ст. 309 Чынш, грашовы або натуральны пабор з феадальна-залежных сялян на карысць землеўласніка ў Вялікім Княстве Літоўскім 14-18 ст. 310 «Чырвоныя», дэмакратычная плынь у нацыянальна-вызваленчым руху ў Беларусі, Польшчы і Летуве напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864. 311 Чэлядзь, залежнае насельніцтва; слугі і работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў у Вялікім Княстве Літоўскім. 312 Шляхта, прывілеяванае саслоўе ў Беларусі, Польшчы, Летуве і на Ўкраіне ў 13 - пачатку 20 ст. 313 Шубраўцы, сябры літаратурна-грамадскага таварыства ліберальна-асветніцкага кірунку, якое існавала ў Вільні ў 1817-1822. 314 Эгаізм, самалюбства; паводзіны, якія цалкам вызначаюцца думкай пра ўласную карысць і выгаду. 315 Экзатэрычны, у рэлігійных абрадах тое, што прызначана для ўсіх, у т.л. і для непасвячоных. 316 Экзэгетыка, гл. Герменеўтыка. 317 Эклектыка (у мастацтве), фармальнае злучэнне розных стыляў. 318 Экуменізм, рэлігійны рух (пераважна ў пратэстантызме) з мэтай стварэння сусветнага аб'яднання цэркваў. 319 Элегія, лірычны верш, прасякнуты журботнымі настроямі. 320 Эмпірызм, вучэнне, якое прызнае дослед адзіным сродкам пазнання.