21 Ардынацыя, непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай. 22 Артадоксія, кірунак, якога няўхільна прытрымліваецца пэўнае вучэнне, светапогляд. 23 Арфаэпія, раздзел лінгвістыкі, які вывучае правільнае літаратурнае вымаўленне. 24 Архібіскуп, старшы біскуп, адна з вышэйшых ступеняў у іерархіі каталіцкай царквы. 25 Архідыякан, старшы дыякан, тытул святара пры храме, які валодае пэўнымі правамі нагляду за прыходскімі святарамі. 26 Архімандрыт, старшы манаскі сан 2-й ступені свяшчэнства (перад епіскапам); звычайна гэты сан мае настаяцель мужчынскага манастыра, рэктар духоўнай навучальнай установы.… 27 Архірэй, агульная назва вышэйшых праваслаўных святароў (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт). 28 Арыфмалогія, чыстая матэматыка. 29 Арэал, вобласць пашырэння на зямной паверхні якой-небудзь з'явы, відаў жывёл, раслін і інш. 30 Асветніцтва, эпоха; ідэалагічная плынь і філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой зыходзілі з прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы.… 31 Аскеза, лад жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму (крайняя ступень устрымання і адрачэння ад жыццёвых даброт). 32 Астраметрыя, раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем дакладнага месцазнаходжання нябесных цел і іх змен з цягам часу. 33 Астэалогія, раздзел анатоміі, які вывучае будову і форму касцей у сувязі з іх функцыямі. 34 Атамізм, вучэнне аб перарывістай дыскрэтнай будове матэрыі. 35 Атэізм, бязбожжа; гістарычна разнастайныя формы адмаўлення абвяржэння рэлігійных уяўленняў і культаў, сцвярджае самакаштоўнасць быцця свету і чалавека. 36 Аўдытарыят (палявы аўдытарыят), надзвычайная судовая ўстанова, якая разглядала справы ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху ў 1847-1848 у Беларусі, Польшчы і… 37 Аўтакефалія, самастойная царква, арганізацыйна незалежная ад аднайменнай царкоўнай арганізацыі, што знаходзіцца ўнутры або за межамі гэтай краіны. 38 Аўтарытарызм, антыдэмакратычная сістэма палітычнага панавання; антыправавая канцэпцыя і практыка ўладарання; рэжым беззаконня, гвалтоўнай улады, не абмежаванай правам,…