1 «Рабочая воля», орган забастовачнага камітэту Воршы. Выдавалася з 1991. Грамадзка-палітычнае выданьне. 2 «Рабочий голос», орган Рабочага Саюзу. Выдаваўся М.Собалям у 1990. 3 «Развал империи», весьнік беларускай групы «Народно-трудового союза»; выйшаў у 1990. Рздакцыйны склад: Д.Ждановіч, М.Енісейскі, А.Лушкін. Грамадзка-палітычнае выданьне.… 4 «Раніца» «Раніца», выданьне Маладэчанскага аддзяленьня БНФ «Адраджэньне». Газэта Р. пачала выходзіць зь 1989. У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Капуцкі, А.Цадко.… 5 «Ратуша», выданьне гісторыка-культуралягічнага клюбу «Талака», пэрыядычна выходзіла з 1987-1989 у выглядзе насьценгазэты. Рэдактар - Алесь Суша. 6 «Ратуша» (Магілеў), газэта Магілеўскай Рады БНФ «Адраджэньне». Запачаткаваная ў 1990. У склад рэдакцыі ўваходзілі Н.Рослава, А.Фёдараў. Грамадзка-палітычнае выданьне.