21 Трансгрэсія, наступленне мора на сушу, якое ўзнікае часцей за ўсё ў выніку апускання сушы. 22 Транспірацыя (ад лац. trans - праз і spiro - дышу, выдыхаю), фізіялагічнае выпарэнне вады раслінамі праз вусцейкі. Вялікую частку паглынутай вады сухапутныя расліны… 23 Трансфармацыя (ад лац. transformatio - пераўтварэнне, ператварэнне), ператварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, улоўліваемай зялёнымі раслінамі, у іншыя віды (хімічную,… 24 Трапасфера (ад грэч. tropos - паварот, змяненне і sphaira - шар), ніжні слой атмасферы вышынёй 10-18 км (у залежнасці ад шыраты месца), у якім сканцэнтравана больш… 25 Трапафіты (ад грэч. tropos - паварот, напрамак і phyton - расліна), расліны з сутачнай рытмікай арыентацыі лістоў у адносінах да сонечнага святла. Да Т. адносяць… 26 Трапізмы (ад грэч. tropos - паварот, напрамак), накіраваныя роставыя рухі органаў раслін у адказ на аднабаковы ўплыў святла (фотатрапізм), зямнога прыцягнення… 27 Трапічны лес, тып біёму ў экватарыяльным, субэкватарыяльным і трапічным паясах Зямлі. Існуюць дзве асноўныя групы: дажджавы, або вільготны (гілея), і сезонны (зімова-зялёны)… 28 Трафагенны слой, верхні слой воднай тоўшчы вадаёмаў, у якім адбываецца ўтварэнне арганічнага рэчыва ў працэсе фотасінтэзу. 29 Трафалогія, вучэнне аб трафічных узаемаадносінах арганізмаў. 30 Трафічная класіфікацыя вадаёмаў (ад грэч. trophe - ежа, харчаванне), раздзяленне вадаёмаў па ступені кормнасці (трофнасці) у залежнасці ад узроўню іх першаснай прадукцыі. Існуюць чатыры… 31 Трафічная сетка, перапляценне харчовых ланцугоў у прыродным комплексе. 32 Трафічная структура, арганізацыя згуртавання, заснаваная на харчовых узаемаадносінах папуляцый. 33 Трафічны ланцуг (харчовы ланцуг), харчовыя ўзаемаадносіны паміж арганізмамі, праз якія ў экасістэме адбываецца перанос рэчыва і энергіі з больш нізкіх узроўняў (расліны)… 34 Трафічны ўзровень, сукупнасць арганізмаў, якія маюць адзін і той жа тып кармлення. Першы Т. у. займаюць аўтатрофныя арганізмы, другі - расліннаедныя, трэці - драпежнікі,… 35 Трофаэкалогія, раздзел экалогіі, прысвечаны вывучэнню сукупнасці харчовых сувязей у біяцэнозах. 36 Трыптон (ад грэч. thrypto - раздрабняю і on - існае), арганічны дэтрыт аўтахтоннага (утвараецца ў вадаёме) або алахтоннага (прынесены звонку) паходжання, завіслы… 37 Трэнд (ад англ. trend - агульны напрамак, тэндэнцыя), лінія, якая паказвае шматгадовае зменнае сярэдняе па штогадовых вагальных даных колькасці, прадукцыйнасці… 38 Тугай, разрэджаная дрэвавая або хмызняковая расліннасць у рачных далінах паўпустыннай і пустыннай зон Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі. 39 Туман, скопішча вялікай колькасці найдрабнейшых вадзяных кропель або крышталёў лёду каля зямной паверхні. Утварэнню садзейнічаюць бязветранасць і тэмпературная… 40 Тундра (ад фін. tunturi - бязлеснае, голае ўзвышша), біём арктычнай зоны Зямлі. Яго характэрная рыса - адсутнасць лесу. Расліны нізкарослыя. Пераважаюць лішайнікі,…