61 Тэрмарэцэпцыя (ад грэч. therme - цяпло і рэцэпцыя), успрыманне змянення тэмпературы, якое суправаджаецца ўзнікненнем нервовых імпульсаў з наступнай перадачай сігналаў… 62 Тэрмасфера, частка іанасферы - верхняй абалонкі атмасферы, у якой паветра знаходзіцца ў іанізаваным стане. 63 Тэрмафікацыя (цеплавое забрудненне), змяненне біялагічных працэсаў у вадаёмах, якое выклікаецца павышэннем тэмпературы ў выніку скідвання цёплых вод цеплавымі і атамнымі… 64 Тэрмафілы (ад грэч. therme - цяпло і phileo - люблю), арганізмы, прыстасаваныя да пражывання ва ўмовах пастаянна высокіх тэмператур. Так, тэрмафільныя мікраарганізмы… 65 Тэрмічны рэжым вадаёмаў (цеплавы рэжым вадаёмаў), перыядычныя змяненні тэмпературы вады і яе цеплавых запасаў у вадаёмах. Для вадаёмаў характэрна вясенняя і асенняя гоматэрмія… 66 Тэрыконы (ад фр. terri - пародны адвал і conique - канічны), конусападобныя адвалы пустой пароды, якія ўтвараюцца каля горных вырабатак. 67 Тэрытарыяльнасць (ад лац. territoria - зямельная прастора), асноўныя формы выкарыстання тэрыторыі і акваторыі асобінамі таго або іншага віду жывёл і раслін. У найбольшай… 68 Тэрытарыяльныя паводзіны, рэакцыя на месцазнаходжанне інш. членаў папуляцыі (у птушак, млекакормячых, рада рыб, насякомых і інш.). 69 Тэрыяфаўна, фаўна млекакормячых. 70 Тэрэктары (ад лац. terra - зямля і грэч. ektos - па-за, знадворку), віды, якія дамінуюць у біяцэнозе, размяшчаючыся па паверхні глебы (імхі, лішайнікі). 71 Тэхнагенны пыл, пылападобныя часцінкі штучнага паходжання. Асноўнымі крыніцамі Т. п., што забруджвае паветра, з'яўляюцца цеплавыя электрастанцыі, якія працуюць на вугалі… 72 Тэхнасфера (ад грэч. techne - мастацтва, майстэрства і sphairа - шар, сфера), частка біясферы, пераўтворанай людзьмі з дапамогай уздзеяння тэхнічных сродкаў у мэтах…