41 Турбулентная дыфузія, неўпарадкаваныя перамяшчэнні паветра ў вертыкальным і гарызантальным напрамках, абмен цяплом і колькасцю руху паміж масамі паветра. 42 Тыгматаксіс (ад грэч. thigma - дакрананне, кантакт), здольнасць арганізмаў арыентавацца ў залежнасці ад паверхні. У многіх жывёл і раслін выражан дадатны Т. Яны чапляюцца… 43 Тынафіты (ад грэч. this (thinos) - пясчанае дно), расліны, якія насяляюць пясчаныя дзюны. 44 Тып, адна з вышэйшых сістэматычных катэгорый у сістэматыцы жывёл. Аб'ядноўвае роднасныя класы. Усе арганізмы, якія адносяцца да аднаго Т., характарызуюцца… 45 Тыфафіты (ад грэч. tiphos - балота і фіты), расліны, якія растуць у балотах і азёрах. 46 Тыяфілы (ад грэч. theion - сера), бактэрыі, якія аддаюць перавагу асяроддзю, багатаму серавадародам. 47 Тэктоніка, галіна геалогіі, якая вывучае развіццё структуры зямной кары і яе змяненні пад уплывам тэктанічных рухаў і дэфармацый, што суправаджаюцца складкаватымі… 48 Тэламарфоз (ад грэч. telos - канец і morphe - форма, від), напрамак эвалюцыі ў бок вузкай спецыялізацыі. Звязан з развіццём прыстасаванняў да існавання ў вузкім… 49 Тэлатаксіс (ад грэч. telos - канец, мэта і таксіс), накіраванае перамяшчэнне жывёл да крыніцы стымуляцыі. 50 Тэлеалогія (ад грэч. telos - мэта, вынік, завяршэнне і логія), ідэалістычнае вучэнне аб спрадвечнай мэтазгоднасці ў прыродзе; прыпісванне ўнутранай мэты жывой прыродзе.… 51 Тэлергоны (ад грэч. tele - удаль, далёка і ergon - работа, уздзеянне), рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў знешняе асяроддзе і ўздзейнічаюць на жывёл таго ж (ферамоны)… 52 Тэмпература цела, інтэгральны паказчык цеплавога балансу арганізма. У пайкілатэрмных жывёл Т. ц. змяняецца ў залежнасці ад тэмпературы асяроддзя пражывання. У гамаятэрмных… 53 Тэмпературная інверсія, павышэнне тэмпературы паветра з вышынёй замест яе звычайнага паніжэння. Узнікае ў выніку радыяцыйнага ахаладжэння зямной паверхні і прыземнага слоя паветра.… 54 Тэрабіёнт (ад лац. terra - зямля і біёнт), арганізм, які жыве ў дарослым стане на паверхні сушы, корміцца і размнажаецца тут. 55 Тэратагены (ад грэч. teratos - пачвара, вырадак і ...гены), рэчывы, уздзеянне якіх на арганізм прыводзіць да анамалій ў яго развіцці. 56 Тэраталогія (ад грэч. teratos - пачвара, вырадак і ...логія), навука, якая вывучае выродлівасць і анамаліі ў раслін, жывёл і чалавека. 57 Тэрафіты (ад грэч. theros - лета і phyton - расліна), аднагадовыя расліны, жыццёвы цыкл якіх заканчваецца за адзін вегетацыйны сезон. Неспрыяльны час года Т. перажываюць… 58 Тэрмадынаміка біялагічных сістэм, раздзел навукі, які разглядае агульныя заканамернасці ператварэння энергіі, іх сувязь з абменам рэчываў, а таксама праблемы ўстойлівасці і эвалюцыі біялагічных… 59 Тэрмаклін (ад грэч. thermos - цёплы і climin - схіляць), слой скачка або рэзкага перападу тэмпературы ў вадаёме. Выразна наглядаецца ў глыбокіх азёрах у летні час.… 60 Тэрмарэгуляцыя (ад грэч. therme - цяпло і лац. regulo - упарадкоўваю, рэгулюю), сукупнасць складаных фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне аптымальнай…