1 РАДАСЦЬ. Пачуццё вялікай асалоды, шчасця; падзеі, абставіны, якія прыносяць асалоду, задаволенасць: агнёвая, адкрытая, ап’яняльная, асаблівая, асляпляльная, асцярожная… 2 РАДЗІМА. Адвечная, адзіная, блаславёная, векавечная, вялікая, гордая, дарагая, любая, любімая, мілая, мужная, неаглядная, незабыўная, ненаглядная, непаўторная,… 3 РАДОК (радкі). Напісаныя ці надрукаваныя словы, фразы празаічнага ці паэтычнага твора (тэксту): баявы, вясёлы, гарачы, добры, жывы, задушэўны, мудры, натхняльны,… 4 РАКА (рэчка, рачулка). 1. Пра колер, празрыстасць, тэмпературу і ўзровень вады; пра характар цячэння, дна і інш.: агнявая, блакітная, жамчужна-блакітная, залатая,… 5 РАНА (раны). Пра пакуты, душэўны боль; пра страты, нанесеныя грамадству, прыродзе: адвечная, балючая, безнадзейная, гарачая, глыбокая, горкая, душэўная, жывая,… 6 РАНІЦА (ранак, ранне). Частка сутак пасля ночы перад пачаткам дня. 1. Пра стан надвор'я; пра час наступлення раніцы: крамяная, марозная, пагодлівая, пагодная,… 7 РАСА (росы). 1. Пра колер, бляск, тэмпературу і інш.: барвовая, белая, блакітная, бліскучая, брыльянцістая, дыяментная, жамчужная, залатая, залаціста-ружаватая,…