1 лямеш // лямешка Лямеш. Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Сінонім: нарог. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы. М.Капыловіч.… 2 лясісты // лясны Лясісты. Густа парослы лесам, багаты лесам. У гэтым глухім лясістым месцы, дзе лес часта саступаў месца балоту, трэба было разведваць кожны крок. К.Чорны.… 3 ляснік // ляснічы // лясун Ляснік. Даглядчык, вартаўнік лесу. Сялянства ад веку адносіцца да леснікоў з пашанай і бояззю, бо ад іх залежыць многае. П.Пестрак. Ляснічы. Загадчык…