На запыт знайшлося 16 артыкулаў

  1. 1
    Легок на помине — Пра цыгана гамана, а ён і тут = Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку) = Пра воўка памоўка, а ён на парог = Пра каго звоняць, таго чэрці гоняць
  2. 2
    Лентяй за дело - мозоль на тело — Як прывык да ляносці, то ад працы баляць косці = Як з мілым пастаяць, то ручанькі не баляць = Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць = Гультай за работу - мазоль за руку = У няўмекі рукі калекі
  3. 3
    Лес рубят - щепки летят — Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць = Дзе п'юць, там і льюць = Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць
  4. 4
    Летами ушел, да умом не дошел — Барада па пояс, а розуму ні на волас = Век зжыў, а розуму не нажыў = Галава пасівела, а розуму не набрала = Ужо сівы, а ў галаве пуста = Стары, а дурны
  5. 5
    Либо дождик, либо снег, либо будет, либо нет — Ці цот, ці лішка, ці Лявон, ці Грышка = Або сяк, або так, або блін, або праснак
  6. 6
    Лиха беда начало — Цяжка пачаць, ды лёгка канчаць = Найцяжэй, пакуль з месца = Як ёсць пачатак, будзе й канчатак = Без зачатку і канца не было б = Без падпалу дровы не гараць
  7. 7
    Лоб широк, да ума мало — Галава з лубку, а розуму з бубку = Лоб вялікі, ды мазгоў мала = Галава бы кацёл, а розуму няма = Вялікая галава, ды малы розум = Галава вялікая, ды пустая = Лоб што лапата, ды розуму небагата
  8. 8
    Ложка дегтя портит бочку меда — Кропля смуроду псуе гарнец мёду
  9. 9
    Ложь не живуща, вранью короткий век — Хлусня як алей - выйдзе наверх = Хлуслівага лягчэй злавіць, як кульгавага
  10. 10
    Лошади чужие, хомут не свой - погоняй не стой — Ні бацька купляў, ні сын едзе = Ні бацька спраўляў, ні сын паганяе (ні сын носіць)
  11. 11
    Лучше один раз (своими глазами) увидеть, чем сто раз услышать — Вер не сказу, а паказу
  12. 12
    Лучше плохо ехать, чем хорошо идти — Хоць дрогка, ды нагам лёгка = Хоць натрасешся, пакуль данясешся, затое ногі не прыстануць з дарогі
  13. 13
    Лучше по миру собирать, чем чужое брать — Лепей жабраваць, чым красці = Лепш папрасі, а так не нясі = Тое не ўстыд, што дадзена, а тое ўстыд, што крадзена = Лепей дадзенае, чымся крадзенае
  14. 14
    Лучше синица в руках, чем журавль в небе — Лепш верабей у руцэ, чым жораў пад небам = Лепш верабей у руцэ, як голуб на даху (на страсе) = Лепей варона злоўленая, чым сокал пад небам = Лепей мала, чым нічога
  15. 15
    Любишь кататься - люби и саночки возить — Любіш паганяць, любі і каня гадаваць = Любіш гасцяваць, любі і гасціну вітаць = Любіш ездзіць, любі і саначкі цягаць = Любіў цалаваць - любі і калыхаць (любі і палюляць) = Умеў гуляць - умей і дзіця забаўляць
  16. 16
    Любопытной Варваре нос оторвали — Цікаўнай Амілі нос прышчамілі = Цікаўная Тэкля палезе і ў пекла = На цікаўныя вочы парушынкі падаюць = Цікавы, як Марцін да кавы

Паведаміць пра недакладнасьць