На запыт знайшлося 64 артыкулы

  1. 1
    На бедного Макара все шишки валятся — На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго Бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву
  2. 2
    На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма
  3. 3
    На бога надейся, а сам не плошай — Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба
  4. 4
    На, боже, что нам негоже — На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла
  5. 5
    На весь мир не угодишь — Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш
  6. 6
    На вкус и цвет товарищей нет — Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму - як балота, а каму - як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі - тое
  7. 7
    На воре шапка горит — Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах
  8. 8
    На всякий чих не наздравствуешься — На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся
  9. 9
    Назвался груздем - полезай в кузов — Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам - лезь у гаршчок
  10. 10
    На зеркало нечего пенять, коль рожа крива — Не наракай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду
  11. 11
    На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей
  12. 12
    На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць - разыдзецца, а няма - абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не
  13. 13
    На пузе шелк, а в пузе - щелк — На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч
  14. 14
    На сваху нечего пенять, что не цела пришла — Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната
  15. 15
    На семь дворов один топор - и тот без топорища — Сем сёл, адзін вол і той гол = Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба
  16. 16
    Насильно мил не будешь — Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілуешся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю не быць мілаю
  17. 17
    На то и щука в море, чтобы карась не дремал — На тое і каты, каб мышы лататы = На тое і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала і куранят крала
  18. 18
    На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі
  19. 19
    На урода все неугода — Благой благаце дрэнна і на куце = Кепскаму (лядашчаму) ўсюды кепска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі - усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш - і ты паганы
  20. 20
    На чужой каравай рот не разевай — Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві Бога, не жадай чужога = Не руш чужых груш

Паведаміць пра недакладнасьць