-
1
Работа не волк, в лес не убежит — У Бога дзён многа - паробім = Абы здароўе, работа будзе = Як будзе здаровіцца, работа (работка) паробіцца = Патрэба ў лес не збяжыць = Работа не заяц - не ўцячэ
-
2
Ранняя птичка носок прочищает, а поздняя глазки продирает — Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі ўцірае = Ранняя птушачка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае = Хто да сонца ўстае, таму Бог дае = Хто рана ўстае, таму хлеба стае = Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць = Рана ўстанеш - болей зробіш
-
3
Рано пташечка запела, как бы кошечка не съела — Не хапайся ўперад бацькі на шыбеніцу = Не спяшайся на шыбеніцу - яшчэ навісішся = Не спяшайся паперад бацькі ў пекла = Не кажы «гоц», калі не пераскочыў
-
4
Речами тих, да сердцем лих — Сядзіць ціха, а думае ліха = Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька = Хто ліслівы, той куслівы = У ногі цалуе, а за сэрца кусае = Ліхі сабака спадцішка кусае = Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага
-
5
Ржаная каша хвалилась, что с маслом родилась — Дарагая залатовачка: каля рубля ляжала = Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася
-
6
Рука руку моет — Нага нагу падпірае, рука руку абмывае = Рука руку мые, чорт чорта крые = Рука руку мые, каб абедзве белыя (чыстыя) былі
-
7
Рыбак рыбака видит издалека — Сарока сароку бачыць здалёку = Жабрак жабраку відаць па кійку = Свой свайго (чорт чорта) пазнаў і на піва пазваў
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць