На запыт знайшлося 22 артыкулы

  1. 1
    Хвалилась синица море зажечь — Хваліўся дурань, што кабыле хвост адарве, а як ірвануў, дык і рот заткнуў = Хвалілася кабыла, што на грэблі гаршкі пабіла = Хваліўся дзяцел, што дзюбка доўгая
  2. 2
    Хвастала овца, что у нее хвост, как у жеребца — Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Хвалілася Ганна, што выйдзе за пана (а той не бярэ) = Хваліўся баравік шапкай, ды галавы пад ёй няма = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася
  3. 3
    Хвастать - не колеса мазать — Хваліцца - не касіць, рука не забаліць = Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк = Пакуль хвалько нахваліцца, то будзько набудзецца = Брахаць - не цэпам махаць
  4. 4
    Хлеб - всему голова — Хлеб над панамі пан = Хлеб над усім пануе = Хлеб будзе, дык і ўсё будзе
  5. 5
    Хлеб да вода - молодецкая еда — Хлеб, соль і вада - першая яда = Каша - пацеха наша = Абы хлеб ды вада, то няма галада = Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда = Тое не бяда, што п'ецца вада, а тое бяда, што не п'ецца вада = Еш хлеб з вадою, абы не з бядою
  6. 6
    Хорошая жена - веселье, а худая - злое зелье — Добрая жонка - дома рай, благая - хоць ты цягу дай = Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе = Хто жонку добру мае, той гора не знае = Там і Бог раюе, дзе жонка мужыка шануе
  7. 7
    Хорошее начало - половина дела — Добры пачатак - блізка канчатак = Які пачатак, такі канчатак = Які зацін, такі й зачын = Як ля парога, такая й дарога = Добры запеў - усяму парадак
  8. 8
    Хорошему всюду хорошо — Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благаце блага і на куце (а ліхаце дрэнна і на куце) = Добрая душа нап'ецца і з каўша = Добраму ўсюды добра (а кепскаму кепска)
  9. 9
    Хорош кус, да не для наших уст — На нашыя ногі высокія парогі = Гэтыя парогі не на мае ногі = Добрая світа, ды не па мне пашыта = Не нашымі губамі гэта есці = Бачыць котка лой, ды не ёй
  10. 10
    Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае = Вышэй паднімешся - мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не лятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш
  11. 11
    Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае = Хоць папросту, але ў сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумленне чыстае
  12. 12
    Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць небагаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы
  13. 13
    Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай
  14. 14
    Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла, абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць
  15. 15
    Хоть лыком шит, а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона
  16. 16
    Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды не скаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю
  17. 17
    Хоть с корыта, да досыта — Хоць воўна, абы кішка поўна = Хоць чорная папа, ды поўная лапа = Усё роўна, чым чэрава поўна
  18. 18
    Хочешь есть калачи - не сиди на печи — На ўжыткі трэба калаціць лыткі = Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець = Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце = Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў) = Без мазаля на руках не будзе хлеба ў зубах = Паносіш мазалёў - пад'ясі хлеба = Печаныя галубы не лятуць да губы
  19. 19
    Хрен редьки не слаще — І адно не мёд (не цукерка), і другое не рэдзька = Як там не смятана, так тут не сыроватка = Адно - гарачка, а другое - балячка = Лазня лазню ганіць, а абедзве ў гразі стаяць
  20. 20
    Худ мой Устим, да лучше с ним — Хоць лядашчы мужычок, ды затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго = Які ні пенцялей, але сэрцу весялей = Хоць які целяпей, але ўдваіх ляпей = Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў = Няхай без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу

Паведаміць пра недакладнасьць