-
1
Там хорошо, где нас нет — Добра там, дзе нас няма = На Падоллі пірагі па коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі = Там вароты пірагом падпёрты
-
2
Тебе и карты в руки — Пісьменнаму й кнігі ў руку = Ты пісьменны, табе і кнігі ў рукі
-
3
Терпенье и труд все перетрут — Праца і рукі - моцныя зарукі = Праца з балота робіць залота = Рабі пільна (пільня) - і тут будзе Вільня = Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня
-
4
Терпи, казак, - атаманом будешь — Цярпі гора, будзе й мёд = Цярпі, Грышка, карчма блізка = Хто цярплівы, той шчаслівы = Без цярпення няма збаўлення
-
5
Тише едешь - дальше будешь — Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Паволі едзеш - далёка станеш = Памаленьку далей зойдзеш = Памалу едучы, далей заедзеш
-
6
Торопись не спеша — Завіхайся, але не спяшайся = Спяшайся, але не дужа хапайся
-
7
Труд человека кормит, а лень портит — Праца гадуе, а лянота марнуе (а гультайства марнуе) = Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота - пуста = Праца не паганіць, а корміць = Хто працуе, таму і шанцуе = Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі = Ад ляноты чакай бядоты
-
8
Трусливому зайке и пенек - волк — Зайцу і жабін скок страшны = Баязліваму і корч (і мыш) - мядзведзь = Баязліваму і свой цень страшны = Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся = Баязліваму й капа стогам здаецца
-
9
Ты сударь, и я сударь, а кто же присударивать станет — Усё паны ды паны, а свіней няма каму пасці = Я вашаць, і ты вашаць, а хто ж нам хлеба напашаць = Усё паны ды паны, а хлеба з торбаю не палажы, бо і хлеб з'ядуць і торбу ўкрадуць
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць