-
61
брохнуць -ну, -неш, -не, зак. Плюхнуць, плюхнуцца.
Рыба брохнула, Як вясло. У жыцці не бачыў такой. (У.Караткевіч) -
62
брудзь -і, ж. Бруд.
Проста чуецца нейкі цяжар на сэрцы, нейкі грэх, во як часам скрыўдзіш каго, чуеш брудзь нейкую на целе, нібы то мыўся дужа даўно... (М.Гарэцкі) Здавалася, і грошы меў - было за што ў абновах хадзіць, і ў лазні штосуботы мыўся, а з брудзі не мог выбрацца. (А.Разанаў) -
63
бруйвіна -ы, ж. Бруя.
Людзі, конадні, гады Уцякаюць наўсягды, Быццам бруйвіны вады. (А.Разанаў) -
64
брыдзіць -джу, -дзіш, -дзіць, незак. Лаяцца на каго-н. брыдкімі, непрыстойнымі словамі.
Яна стаяла з трыма мужчынамі і аднаго з іх брыдзіла так, што не запішаш. (Я.Брыль) -
65
брыдлівасць -і, ж. Агіда.
Усе гэтыя гісторыі не могуць не выклікаць пачуцця брыдлівасці. (Чырвоная змена. 10.10.1971) -
66
брыж -а, м. Край чаго-н.; акраек.
Часам глухі гул, як далёкі гром, далятаў сюды, лыжачка звінела аб брыж у шклянцы. (М.Гарэцкі) Войкнуў, моцна ўдарыўшыся аб брыж старой кроквіны. (М.Вышынскі) -
67
брысаць -ае, незак. Пырскаць.
Калі вярнуся дамоў, неспадзявана ўзняўся пранізлівы вецер, пачаў брысаць дождж. (М.Танк) -
68
брыскотлівы -ая, -ае. Золкі, халодны.
Пастушкі, схаваўшыся сярод курганоў ад сырога брыскотлівага ветру, разграбалі апалае лісце. (В.Гардзей) -
69
брэдзь -і, ж. Цвет залы, вербалозу.
Як толькі прыйдзе май вясёлы ў вёску І жаўрукамі пачне звінець, І загарыцца вясеннім воскам На лозах нарачанскіх брэдзь, - Тады з гарбатай і дымнай печы Памалу злазіць стары Ігнат; Пачынаюць [ледзяшы] смяяца, звінець. Будзіць на вербалозе брэдзь. (М.Танк) -
70
бубённы -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубна.
У сонечныя дні праходзяць за горад атрады спартсменаў і піянераў, напаўняючы суседнія кварталы бубённым гулам. (К.Чорны) -
71
будзённе -я, н. Будзёншчына.
Уночы ж, адкінуўшы прэч гэты свет, Злыя абдоймы будзёння, І чыстай лугою я свой кладу след, Дзе не бывае сутоння... (З.Бабровец) -
72
будзіч -а, м. Той, што (хто) будзіць.
Быць будзічам Краю латгальскага [звон] прывык. (ЛіМ. 17.04.1998) -
73
бунтавацца -туюся, -туешся, -туецца, незак. Збівацца, памыляцца гаворачы.
[Іванька:] ...з Іпецкай зямлі... (Не ўмеючы гаворыць за ім і бунтуецца.) (М.Гарэцкі) -
74
бунтаўнік -а, м. Бунтаўшчык.
[Цётка] не рве натуральныя - бытавыя, сямейныя - сувязі рэвалюцыянера, «бунтаўніка». (Полымя. 1969. № 11) Лічбаў нам не назвалі, мы гэта зрабілі самі. І адразу трапілі ў крамольнікі і бунтаўнікі. (Д.Бугаёў) -
75
бунтаўнічы -ая, -ае. Бунтарскі.
З думкаю - наперад! З думкай бунтаўнічай... (Я.Купала) -
76
бунтоўны -ая, -ае. ... Які бушуе, кіпіць.
Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды, І сэрца лялеецца ў сцішнай жальбе, Ўсё слухаеш нема, Як стогнуць нягодай Ды як бы ўсё клічуць цябе... (Я.Купала) Адлюстраваліся ў прырдзе ўсе нашы рыскі і шнары - нібы бунтоўнае разводдзе, нібы дрымотныя віры. (А.Разанаў) -
77
буслоўка -і, ж. Буслянка.
Цесна ў буслоўцы. (Настаўніцкая газета. 18.09.1976) -
78
буцвежа -ы, ж. Буцвенне, збуцвенне.
Гэтак прыгатаваны корст [труна] мог соткі гадоў ляжаць у зямлі, не паддаючыся буцвежы. (В.Ластоўскі) [Антон Сісюкевіч] усіх любіў сваёю магільнаю любоўю, і калі хто-колечы высыхаў ці агортваўся буцвежаю, гэты нізенькі рыпучы мужычонак плакаў так горка... (Л.Вашко) -
79
бывач -а, м. Той, хто бывае дзе-н.; наведвальнік.
Ў кавярні водзіць рэй і лад, Бывач яе заўсёдны, шчыры, Сатыры піша там на ўсіх... (Я.Купала) -
80
быдлець -ею, -ееш, -ее, незак. Губляць чалавечую сутнасць, ператварацца ў жывёліну, быдла.
Ерась, вялікая маці ўсіх народаў вялікіх, Выратуй сына свайго, што не будзе быдлець спакваля... (У.Караткевіч)
На запыт знайшлося 92 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць