-
81
быдліна -ы, ж. Жывёліна.
Надышлі гады жыццёвага амбарасу і бясконца дурнога клопату - і знішчылі творчую радасць, растапталі дыямант у пабітым шкле, з паэта зрабілі быдліну. (М.Гарэцкі) -
82
быдлятка -а, н., ласк. Асобіна буйной рагатай жывёлы.
Забаранілі нам карміць жывёлу. Цэлы тыдзень чуваць было рыканне скаціны. Быдляткі шалелі ад голаду, грызлі яслі, церліся аб сцены і здыхалі. (ЛіМ. 26.08.1994) -
83
быдта, бытта злучн. Быццам.
Абудзіла яе, прашмыгнуўшы ў міг вока каля самага берага, сіння блішчастая пташка з кароткім, быдта выскубленым, хвастом. (В.Адамчык) Дзяцей бытта хто падмяніў. (А.Разанаў) -
84
быліца -ы, ж. Быль.
Успомніў быліцу ці выдумку майго сябра скульптара. (Я.Скрыган) -
85
былы -ая, -ое. Які быў, мінуў.
У даўно былыя даты - нават следу не пазнаць. (А.Разанаў) -
86
быццёвы -ая, -ае. Які мае адносіны да быцця.
Беларушчына стамілася існаваць адно ў слове. Стагоддзе толькі вербальнага статусу культуры, відаць, вычарпала нейкі быццёвы ліміт, скарыстала ўсе дадзеныя натуральныя правы на існаванне. (ЛіМ. 20.01.1995) -
87
бязвартасны -ая, -ае. Які не мае вартасці, кошту.
Бязвартаснымі паперамі - рублямі - закідалі Беларусь і скардзяцца: усё даражэе. (ЛіМ. 30.07.1993) -
88
бязверац -рца, м. Той, хто не верыць у Бога.
Нязрушны, непрабойны, сказана ўжо, бязверац, які не трымае ў памяці ніводнай малітвы, я бясслоўна... малюся. (У.Мехаў) -
89
бязвыйсцевы -ая, -ае. Які не мае выйсця.
Ды на бязвыйсцевай дарозе у неспагаднай старане у вокны радасць не зірне... (А.Салавей) -
90
бязгодзіца -ы, ж. Непагадзь, непагода.
Надвор'е хмарнае. Часта курыцца дожджык. А яны не заўважаюць прыкрай бязгодзіцы. (М.Гарэцкі) -
91
бязладак -дку, м., бязладзіца -ы, ж. Бязладдзе.
Бязладак ля хацін. (ЛіМ. 08.10.1971) Бязладзіца, непарадкі агарнулі круом, як чорнаю хмараю. (Я.Лёсік) -
92
бязмежжа -а, н. Становішча, калі парушаюцца ўсе прававыя і маральныя нормы.
Падобныя «разборкі» паміж дзвюма галінамі выканаўчай улады не садзейнічаюць прэстыжу апошняй і ствараюць самае сапраўднае бязмежжа. (Звязда. 24.07.1993)
На запыт знайшлося 92 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць