-
21
выпадзены -ая, -ае. Які выпаў адкуль-н.
[У хвойніку] ліпкаю павучынаю бэрсаўся рэдкі поцемак і ціцікала невядомая позняя птушачка ці мо выпадзенае з гнязда пташаня. (В.Адамчык) -
22
выпіты -ая, -ае. Які выпіў спіртнога.
Нехта ў фае натрапіцца знаёмы, убачыць, што я добры выпіты. (Я.Скрыган) -
23
выплатнік -а, м. Той, хто ўносіць плату за што-н.; плацельшчык.
Уласныя домікі і кватэры з усімі іх самымі сучаснымі бэбахамі - павабная мара перад вачыма і сякера над каркам выплатніка. (М.Лужанін) -
24
выпрабоўны -ая, -ае. Дапытлівы, выпрабавальны.
Кожны пагляд - гэта выпрабоўнае мацанне... (Ц.Гартны) -
25
выправіны -аў, адз. няма. Праводзіны.
[Пятрок] любіўся з Волечкаю Апанасаваю - і на выправінах яго ў армію Волечка сядзела побач. (А.Жук) -
26
выпусканы, выпушчаны -ая, -ае. Які выпускаецца, вырабляецца.
Кніжная прадукцыя, выпусканая нашым выдавецтвам, мае такую нізкую якасць, што замоўчваць гэта ніяк нельга; Выпушчаная прадукцыя пачала каштаваць танней, з абароту вызваліліся значныя рэзервы сродкаў. (Я.Колас) -
27
выраканец -нца, м. Той, хто выракся свайго роднага.
І памяць кросны снуе, І лесуны барукаюцца. Шляхі разышліся яе. З бязроднымі выраканцамі. (Р.Барадулін) -
28
выратоўца -ы, м. Ратавальнік.
Пасля колькі дзён адно й гаварылі ўсе пра Клаўдзю і яе выратоўцу, казалі, што Міхалка «вылавіў» у Дняпры долю сваю. (А.Масарэнка) -
29
высакаварты -ая, -ае. Які мае высокую вартасць.
Акрамя гэтага, маю да друку пераклад з Франка ... паэмы «Майсей». Сама рэч высакавартая. (У.Жылка) -
30
высакалюбны, высакалюдскі -ая, -ае. Высакародны.
Ці не такімі ж высакалюбнымі намерамі кіраваўся неўміручы рыцар духу Дон Кіхот... (А.Каўка) Баяўся боскае кары за свой высакалюдскі ўчынак [хаваў цімакоў - уцекачоў ад паншчыны] цёмны дзядзька Тарас. (М.Гарэцкі) -
31
высачаны -ая, -ае. Які высачыўся, выступіў (пра смалу).
Тут, за штабялямі дроў і жоўтых, што пахлі нагрэтаю высачанаю смалою, дошак, перабег [Імполь] іржавыя ... тупікі чыгуначнай станцыі. (В.Адамчык) -
32
выспаны -ая, ае. Які выспаўся.
Быў ранак, нарком выйшаў з другога пакоя, здавалася, яшчэ нават не выспаны. (Я.Скрыган) -
33
выстава -ы, ж. Выстаўка.
І спяшайцеся, выстава працуе ўсяго тыдзень. (Звязда. 14.11.1990) Не пабыць на выставе Скідзевіча, нават збіраючыся паміраць, ён не мог. (Б.Пятровіч) -
34
выстаўны -ая, -ае. Які мае дачыненне да выставы.
Заходзьце ў новую выстаўную залу. (Беларускае радыё. 26.12.1994) -
35
выстаялы -ая, -ае. Які выстаяўся.
[Бацька] прывозіў з поля воз яшчэ не выстаялых травяністых снапоў ячменю. (У.Калеснік) -
36
выступ -у, м. Выступленне.
Тон яго выступу жорсткі, без звычайных еўрапейскіх умоўнасцяў. (ЛіМ. 16.01.1998) -
37
выступоўца -ы, выступовец -поўца, выступальнік, выступальшчык -а, выступанец -нца, м. Той, хто выступае; прамоўца.
Як і кожны спрактыкаваны выступоўца, я таксама выбіраў каго-небудзь у зале, каб мець падтрымку. (І.Чыгрынаў) Нейкі выступовец нават сказаў, што «бяда адна не ходзіць...» (ЛіМ. 02.05.1997) - Ну вот, так я сагласян з табой, - згадзіўся выступальнік. (Я.Брыль) Названыя выступальшчыкі, як іх ні ўпрошваў старшыня нарады, выходзіць на трыбуну катэгарычна адмовіліся. (А.Карпюк) Амаль усе выступанцы адзначаюць высокі мастацкі ўзровень твора. (В.Жуковіч) -
38
выступоўчы -ая, ае. Які мае дачыненне да выступоўцаў, выступлення.
Пару пісьменнікаў апроч «загнаных» у выступоўчую абойму знаходзіліся ў зале. (Народная воля. 27.11.1997) -
39
вытвор -а, м. Утварэнне, вытворнае слова.
У яе лексіконе вельмі часта ўжывалася слова «нацыяналізм» з усімі яго вытворамі. (Л.Лыч) Для вытвора з гэтай марфемай найбольш характэрнае значэнне прыкметы паводле актыўнага дзеяння. (Роднае слова. 2000. № 3) -
40
выхаваўца -ы, м. і ж. Выхавальнік.
На лета іду яшчэ працаваць начальніцай піянерскага лагера, а выхаваўцамі да сябе бяру сваіх настаўнікаў. (А.Карпюк)
На запыт знайшлося 44 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць