1 ом, -а, м. Адзінка электрычнага супраціўлення. || прым. амічны, -ая, -ае. 2 омметр, -а, мн. -ы, -аў, м. Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах. || прым. омметрычны, -ая, -ае і омметравы, -ая, -ае. 3 омнібус, -а, мн. -ы, -аў, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў. || прым. омнібусны, -ая, -ае. 4 омуль, -я, мн. -і, -яў, м. Рыба з сямейства ласосяў. || прым. амулёвы, -ая, -ае. Амулёвая ікра.