 |
На ваш запыт знойдзены 36 артыкулаў
-
о
о, выкл. 1. Выражае пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння і пад. О, якая ў вас прасторная кватэра! О, якія тут чароўныя мясціны! О, як гэта ўсё мне
-
обер-...
обер-..., прыстаўка. 1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр. обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.
-
ого
ого, выкл. Выражае здзіўленне, ацэнку. Ого (ці о-го-го), колькі грыбоў назбіралі!
-
ода
ода, -ы, ДМ одзе, мн. -ы, од, ж. Урачысты верш, прысвечаны якой-н. гістарычнай падзеі ці герою. || прым. адычны, -ая, -ае.
-
одапісец
одапісец, -пісца, мн. -пісцы, -пісцаў, м. Аўтар, які піша оды.
-
одум
одум, -у, м. (разм.). Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі. Іншы раз яго агортваў о. пра здзейсненае.
-
ой
ой і ой-ой-ой, выкл. 1. Выражае спалох, здзіўленне, боль. 2. Узмацняе слова, да якога прымыкае адно або разам з займеннымі словамі «як», «які» (разм.).
-
окаць
окаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Гаварыць, захоўваючы ў вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных: вода замест вада. || наз. оканне, -я, н.
-
окаючы
окаючы, -ая, -ае. У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о». О. дыялект.
-
ом
ом, -а, м. Адзінка электрычнага супраціўлення. || прым. амічны, -ая, -ае.
-
омметр
омметр, -а, мн. -ы, -аў, м. Прыбор для вымярэння супраціўленняў у омах. || прым. омметрычны, -ая, -ае і омметравы, -ая, -ае.
-
омнібус
омнібус, -а, мн. -ы, -аў, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў. || прым. омнібусны, -ая, -ае.
-
омуль
омуль, -я, мн. -і, -яў, м. Рыба з сямейства ласосяў. || прым. амулёвы, -ая, -ае. Амулёвая ікра.
-
онікс
онікс, -у, м. Мінерал, разнавіднасць агату. || прым. оніксавы, -ая, -ае.
-
опер...
опер... Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны1 (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны.
-
опера
опера, -ы, мн. -ы, опер, ж. 1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора
-
опій
опій, -ю, м. Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак. || прым. опійны, -ая, -ае. О. мак.
-
опіум
опіум, -у, м. Тое, што і опій. || прым. опіумны, -ая, -ае.
-
оптам
оптам, прысл. Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі. Закупіць о.
-
оптык
оптык, -а, мн. -і, -аў, м. Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці.
|
 |