1 я, мяне, мне, мяне, мной (мною), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз. 1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе. Я не я і кабыла не мая (прыказка:… 2 яблык, -а, мн. -і, -аў, м. Плод яблыні. Летні сорт яблыкаў. Яблыку няма дзе ўпасці (перан.: надта цесна). Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго,… 3 яблыня, -і, мн. -і, -лынь, ж. Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі. || памянш. яблынька, -і, ДМ -ньцы,… 4 яблычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. 1. гл. яблык. 2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга. Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан.:… 5 ява, -ы, ж. Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Мара стала явай. 6 явар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м. 1. -а і (зб.) -у. Дрэва сямейства кляновых; белы клён. 2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. || прым. яваравы, -ая, -ае.… 7 явачны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні. 2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.). Явачная кватэра. ◊ Явачным парадкам - без папярэдняй… 8 явіцца, яўлюся, явішся, явіцца; зак. (разм.). Прыйсці куды-н., з'явіцца дзе-н. Я. ў суд. || незак. яўляцца, -яюся, -яешся, -яецца. || наз. яўка, -і, ДМ яўцы,… 9 яга, -і, ДМ язе, ж. У казках: баба-яга. 10 ягада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, ягад, ж. Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін. Ягады малін. Аднаго поля ягады (перан.: зусім свой па духу, паводзінах… 11 ягадзіца, -ы, ж. 1. мн. ягадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча. 2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар'я. || прым. ягадзічны,… 12 ягаднік, -а і -у, м. 1. -у, мн. -і, -аў. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады. 2. -а, мн. -і, -аў. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.). || ж. ягадніца,… 13 ягамосць, -і, ж. і -я, м., мн. -і, -яў (уст.). Форма звароту да каго-н.; пан, васпан. Сядайце за стол, ягамосці. 14 ягдташ, -а, мн. -ы, -аў, м. Паляўнічая сумка для дзічыны. 15 ягель, -ю, м. Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох. || прым. ягельны, -ая, -ае.… 16 ягніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак. Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца2. || зак. аягніцца, -іцца. || наз. ягненне, -я, н. 17 ягня і ягнё, -няці, мн. -няты, -нят, н. Дзіцяня авечкі. || прым. ягнячы, -ая, -ае. 18 яго. 1. гл. ён. 2. займ. прынал. Які належыць яму. Яго сям'я. 19 ягоны, -ая, -ае; займ. прынал. (разм.). Тое, што і яго (у 2 знач.). 20 ягуар, -а, мн. -ы, -аў, м. Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы. || прым. ягуаравы, -ая, -ае.