1 яхант, -у, М -нце, м. Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш. || прым. яхантавы, -ая, -ае. 2 яхідна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. 1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна. 2. Ядавітая аўстралійская… 3 яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.). Злосна іранізаваць, з'едліва насміхацца з каго-н. || зак. з'яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае. 4 яхідны, -ая, -ае. Каварны, з'едлівы. Я. чалавек. Я. позірк. || наз. яхіднасць, -і, ж. 5 яхідства, -а, н. Злосць, з'едлівасць, каварства. 6 яхкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку). || наз. яхканне, -я, н. 7 яхт... і яхт-... Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхтклубавец. 8 яхта, -ы, ДМ яхце, мн. -ы, -аў, ж. 1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка. Гоначная я. 2. Невялікае судна для прагулак, спорту. Маторная я. || прым.… 9 яхт-клуб, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. || прым. яхт-клубаўскі, -ая, -ае. 10 яхтсмен, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартсмен, які займаецца парусным спортам. || ж. яхтсменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак. || прым. яхтсменскі, -ая, -ае.