121 яршовы гл. ёрш. 122 яршысты, -ая, -ае. 1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы). Яршыстыя бровы. 2. перан. Няўступчывы, задзірысты. Я. хлопец. || наз. яршыстасць,… 123 яршыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; -шымся, -шыцеся, -шацца; незак. (разм.). Станавіцца яршыстым (у 2 знач.), задзірлівым, праяўляць гарачнасць. У густым голлі грушы… 124 ярына, -ы, ж. Аднагадовыя сельскагаспадарчыя культуры, якія высяваюцца вясной і выспяваюць летам ці восенню ў год сяўбы. Пасеяць ярыну. 125 ярысты, -ая, -ае. З вялікай колькасцю яроў, пасечаны ярамі. Ярыстая мясцовасць. || наз. ярыстасць, -і, ж. 126 ярыца, -ы, ж. Яравое жыта. 127 ярэмны гл. ярмо. 128 ясак, -у, м. Натуральны падатак у Расейскай дзяржаве, які збіралі на карысць казны з народаў Паволжа, Сібіры і Далёкага Ўсходу. || прым. ясачны, -ая, -ае.… 129 ясакар, -а (пры назве аднаго дрэва) і -у (пры зб. знач. і абазначэнні драўніны), м. Разнавіднасць таполі (чорная таполя), а таксама драўніна гэтага дрэва. ||… 130 ясакарнік, -у, м., зб. Зараснік ясакару. 131 ясень, -я (пры назве аднаго дрэва) і -у (пры зб. знач. і абазначэнні драўніны), м. Дрэва сямейства маслінавых з перыстым лісцем і цяжкай пруткай драўнінай,… 132 яскравы, -ая, -ае. 1. Выразны, ясны, яркі. Яскравыя фарбы. Яскравае сонца. 2. перан. Пераканаўчы, яркі. Яскравае сведчанне чаго-н. Я. прыклад. || наз. яскравасць,… 133 яслі, -яў. 1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны. 2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей,… 134 ясна-... Першая частка складаных слоў са знач. ясны (у 2 знач.), чыстага светлага тону, напр. ясна-жоўты, ясна-зялёны. 135 яснабачанне, -я, н. (кніжн.). Незвычайная здольнасць прадбачыць, распазнаваць будучае і з'явы, якія недаступны ўспрыманню звычайнага чалавека. 136 яснець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак. Станавіцца ясным, яснейшым. Неба спакваля яснела. Твар яснее (становіцца радасным). || зак. паяснець, -ее. 137 ясны, -ая, -ае. 1. Яркі, зіхатлівы. Я. месяц. 2. Светлы, нічым не зацемнены. Яснае неба. Ясная ноч. Сягоння ясна (добрае надвор'е). 3. перан. Нічым не засмучаны,… 138 ястраб, -а, мн. -ы, -аў, м. Драпежная птушка з кароткай кручкаватай дзюбай і доўгімі вострымі кіпцюрамі. || прым. ястрабіны, -ая, -ае. Ястрабінае паляванне (пры… 139 ястрабок, -бка, мн. -бкі, -бкоў, м. 1. Маленькі ястраб. 2. Савецкі самалёт-знішчальнік (разм.). 140 ястрабяня і ястрабянё, -няці, мн. -няты, -нят, н. Дзіцяня ястраба.