141 ястык, -а, м. Ікра асятровых і часцікавых рыб у плеўцы, а таксама сама такая плеўка. || прым. ястычны, -ая, -ае. 142 ясянёвы гл. ясень. 143 ятаган, -а, мн. -ы, -аў, м. Вялікі з выгнутым лязом турэцкі кінжал. 144 ятроўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ровак, ж. Жонка аднаго брата ў адносінах да жонкі другога брата. 145 ятрышнік, -у, м. Травяністая шматгадовая расліна сямейства архідных, клубні якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне. || прым. ятрышнікавы, -ая, -ае. 146 яўка, -і, ДМ яўцы, мн. -і, явак, ж. 1. гл. явіцца. 2. Месца, дзе адбываюцца канспіратыўныя сустрэчы, а таксама сама сустрэча або ўмоўны знак пры сустрэчы.… 147 яўны, -ая, -ае. 1. Не скрыты, адкрыты. Я. вораг. 2. Зусім відавочны. Яўнае парушэнне закона. Ён яўна (прысл.) памыляецца. || наз. яўнасць, -і, ж. 148 яўрэі, -яў, адз. -эй, -я, м. 1. Агульная этнічная назва народа, што гістарычна ўзыходзіць да старажытных семіцкіх плямёнаў (старажытных яўрэяў) і жыве цяпер… 149 яфрэйтар, -а, мн. -ы, -аў, м. Другое ў парадку старшынства (пасля радавога) званне салдата, а таксама салдат, які мае гэта званне. || прым. яфрэйтарскі, -ая, -ае.… 150 яхант, -у, М -нце, м. Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш. || прым. яхантавы, -ая, -ае. 151 яхідна, -ы, мн. -ы, -аў, ж. 1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна. 2. Ядавітая аўстралійская… 152 яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.). Злосна іранізаваць, з'едліва насміхацца з каго-н. || зак. з'яхіднічаць, -аю, -аеш, -ае. 153 яхідны, -ая, -ае. Каварны, з'едлівы. Я. чалавек. Я. позірк. || наз. яхіднасць, -і, ж. 154 яхідства, -а, н. Злосць, з'едлівасць, каварства. 155 яхкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку). || наз. яхканне, -я, н. 156 яхт... і яхт-... Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхтклубавец. 157 яхта, -ы, ДМ яхце, мн. -ы, -аў, ж. 1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка. Гоначная я. 2. Невялікае судна для прагулак, спорту. Маторная я. || прым.… 158 яхт-клуб, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам. || прым. яхт-клубаўскі, -ая, -ае. 159 яхтсмен, -а, мн. -ы, -аў, м. Спартсмен, які займаецца парусным спортам. || ж. яхтсменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак. || прым. яхтсменскі, -ая, -ае. 160 яць, -я, м. Назва літары «Ѣ», якая абазначала ў старажытнасці асаблівы гук, які пазней супаў з «е». ◊ На яць (разм. жарт.) - вельмі добра, як патрабуецца.…