1 осмас, -у, м. Спец. Павольнае прасочванне растваральніка ў раствор праз тонкую перагародку, якая раздзяляе іх. [Ад грэч. ōsmos - штуршок, ціск.] 2 осміевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да осмію. 3 осмій, -ю, м. Хімічны элемент, вельмі цвёрды метал сінявата-шэрага колеру, які здабываецца з плацінавай руды. [Ад грэч. osmē - пах.] 4 ост, -у, М осце, м. Спец. 1. Усход, усходні напрамак. 2. Усходні вецер. [Ням. Ost.] 5 остготы, -аў. Усходняя частка германскага племені готаў. Кароль остготаў. 6 остгоцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да остготаў. 7 оступам, прысл. Абл. Цесна абступіўшы; вакол. Мы оступам стаялі каля гэтага растрыбушанага воза. Чорны.