На запыт знайшлося 122 артыкулы

  1. 21
    угумаваць — суцішыць, улагодзіць.
    Пакуль яго ўгумавалі, самі з сябе вышлі.
  2. 22
    удаволіцца — задаволіцца.
    Ён прышоў, нешта пагаварыў, яна й удаволілася.
  3. 23
    удаліца, удаліна — удалы, спрытны, хто мае спор у працы.
    У нашай удаліцы нішто з рук ня валіцца. Як удаліна ўдасца, дык адступіцца трасца.
  4. 24
    удаўжкі, ушыркі — у даўжыню, у шырыню.
    Малога так укармілі, ён што ўдаўжкі, што ўшыркі аднолькавы.
  5. 25
    удаўнець — састарэць, зрабіцца даўніной.
    Гэтыя звесткі так удаўнелі, што ў іх і патрэбы німа.
  6. 26
    удзюдзюліць — даць нешта не зусім патрэбнае, падкласці свінню (дзюдзю).
    Удзюдзюліў такое, што ні ўзяць, ні аддаць.
  7. 27
    удод — упарты, зацяты.
    Як замаўчыць удод, дык маўчаць будзіць год.
  8. 28
    удубкі — пярэчыць.
    Тады ўсе ўдубкі, і з мяне скінулі самаабкладанне.
  9. 29
    удумёны — прыдумшчык; яшчэ — задуманы, хто бярэ ў галаву.
    Удумёны выдумае, чаго німа. Ён заўсёды такі ўдумёны, невядома, пра што думае.
  10. 30
    удумлівы, спадумлівы — уражлівы, недаверлівы, мніцельны.
    Аж занадта ўдумлівы ён, як удумае што, ніяк яго не перадукрыш.
  11. 31
    уед — насычэнне, наталенне.
    Есь-есь, і ўеду яму німа, так згаладаўся ў гасцях.
  12. 32
    уедліва — есці з апетытам.
    Добра еў, ды ня ўедліва.
  13. 33
    ужор — рыбінка, якую цалкам заглынуў (ужраў) шчупак.
    Купілі два шчупакі, а ў ваднаго ўжор у чэраві.
  14. 34
    ужыць — пражыць.
    Яна семдзесят чатыры гады ўжыла.
  15. 35
    узаграбліваць — рыхліць.
    Граблямі ўзаграбілі ляху й уторкнулі бульбіны.
  16. 36
    узаплітанку — калі ногі заплятаюцца.
    Часта дамоў узаплітанку йдзець, такі напіты.
  17. 37
    узвалле, узвалакі, узвалокі — узгоркі, перавалы.
    Іван, Іван ды Мар'я // Каціліся з узвалля. // Іван Мар'ю пераймаў, // Ручкі, ножкі цалаваў.
  18. 38
    узверзціся — узабрацца, усесціся зверху.
    Узвёрзся як дурань на страху й смяецца, шчаслівы.
  19. 39
    узгаліцца — захацець, паквапіцца.
    Алі я ўзгалілася купіць козачку й купіла.
  20. 40
    узглядная — гожая на выгляд, пазорыстая.
    Капуста - яна ня дужа ўзглядная, алі свая.

Паведаміць пра недакладнасьць