На запыт знайшлося 122 артыкулы

  1. 101
    успадобіцца — спадабацца, уцягнуцца ў нешта.
    Успадобілася мальцу жыць балмаччу.
  2. 102
    успацца — уцягнуцца ў сон.
    Успаўся на сонцы, уседзіўся.
  3. 103
    устоіцца — адстаяцца.
    Малако адрання, дык яно ўстоілася.
  4. 104
    усторкнуцца — з'явіцца, прыйсці, надарыцца.
    Госць усторкніцца, дык і прыняць трэба.
  5. 105
    усупэчыць — збыць з рук, уперці нешта праз сілу.
    Усупэчыў зляжалы кажух, і ня ведаю, што з ім цяпер рабіць.
  6. 106
    усухую — цвяроза.
    Тут ён нап'ецца, а яна будзіць усухую.
  7. 107
    усходы — пад'ём у абутку.
    Боты ніяк на нагу ня ўсторкну, усходы малыя.
  8. 108
    усцерагацца — асцерагацца.
    Яго болі за ўсё ўсцерагайся.
  9. 109
    утарабаніцца — прывалачыся.
    Ноччу ўтарабаніўся й лёг спаць.
  10. 110
    утушкаваць, утушкавацца — ухутаць, захінуць у цёплае.
    Малы западлівы, утушкавалі яго ў дарогу. Як утушкуешся добра, і мароз адступіцца.
  11. 111
    ухаб — напасць, бяда, ліха.
    Во які ў яе ўхаб, то насілася-насілася, а цяпер асела-ткі.
  12. 112
    уходаць, уходацца — даесці, дабіць; яшчэ — замарыцца, прыбіцца.
    Адзін і ўходаў увесь кацёл. За дзень уходаўся, прыбіў ногі к срацы.
  13. 113
    уцерпець — стрываць, стрымацца, затрымацца.
    Як жа, уцерпіць, калі там стаіць бражка. Раз пашоў дождж ды неяк уцерпіў, а пасля як даў, такая макрата.
  14. 114
    уцеха — радасць, асалода.
    Гадую малога без уцехі, такі малы ніякі.
  15. 115
    уцішыцца — супакоіцца, аціхнуць.
    Тады ўжо ўцішалася, як змаглася. Так яно само й уцішылася.
  16. 116
    уцумбэсціць — моцна лінуць.
    Дождж як уцумбэсціў - цёмна стала.
  17. 117
    учупіцца — учапіцца, ухапіцца.
    Сабака ўчупіўся за хвост, лісіцы й дзявацца некуды.
  18. 118
    учуць — пачуць.
    На магільніку толькі й можна птушак пачуць, навет салаўя, а ў Вушачы не ўчуць нікога.
  19. 119
    ушкурыць — уцяць, дапячы.
    Добра-ткі яго ўшкурыў, што дасюль апомніцца ня можаць.
  20. 120
    ушчаміць — ухапіць, укіпцюрыць.
    Сава курэй у лапы ўшчэміць і давай латашыць.

Паведаміць пра недакладнасьць