61 Стратаподыум (ад лац. stratopodium - падножны насціл), подсціл; покрыва з ападу лістоў, пладоў, кветак, кары, галін, якое шчыльна ляжыць на паверхні глебы. 62 Стратасфера (ад лац. stratum - слой), слой атмасферы, размешчаны над трапасферай. Каля меж яго ўзнікае паўночнае ззянне. 63 Стратыфікацыя тэмпературная (ад лац. stratum - слой), слаістасць водных мас, якія маюць розную тэмпературу, у вадаёмах. 64 Стратэгія жыцця папуляцый, спосабы выжывання і падтрымання стабільнасці папуляцый розных відаў раслін і жывёл. 65 Стратэгія (K), стратэгія відаў, прыстасаваных да пражывання ў стабільных умовах жыцця. Такія віды, як правіла, маюць нізкую пладавітасць і працяглы перыяд развіцця.… 66 Стратэгія (r), стратэгія відаў, адаптаваных да жыцця ў зменлівых умовах пражывання. Асноўныя прыстасаванні да гэтых умоў высокая пладавітасць і кароткі перыяд развіцця.… 67 Строма, аморфнае рэчыва, якое запаўняе хларапласты. 68 Стрэс (ад англ. stress - напружанне), незвычайна вялікае дзеянне якога-небудзь фактару на арганізм, якое вядзе да рэзкай рэакцыі апошняга або нават да павелічэння… 69 Стыхійныя бедствы, небяспечныя прыродныя працэсы, выкліканыя ўраганамі, землетрасеннем, цунамі, тарнада, вывяржэннем вулканаў, засухай, эрозіяй глеб, апустыньваннем, градам,… 70 Стэна... (ад грэч. stenos - вузкі), прыстаўка складаных слоў, якая ўказвае на вузкасць, абмежаванасць умоў існавання па якому-небудзь фактару. 71 Стэнабатныя жывёлы (ад стэна... і грэч. bathos - глыбіня), водныя жывёлы, якія жывуць на строга пэўных глыбінях. Адны прыстасаваны да берагавой паласы мораў і называюцца… 72 Стэнабіёнты (ад стэна... і грэч. bion - які жыве), арганізмы, здольныя жыць ва ўмовах пастаянства якога-небудзь фактару асяроддзя або іх сукупнасці. Стэнабіёнтнасць… 73 Стэнагалінныя жывёлы (ад стэна... і грэч. halinos - салёны), арганізмы, якія прыстасаваліся да існавання ў вадзе пэўнай салёнасці і не вытрымліваюць значных ваганняў яе. Да… 74 Стэнагіграбіёнтныя жывёлы (ад стэна... і грэч. hyhro - вільготны і bios - жыццё), жывёлы, для існавання якіх патрабуюцца строга пэўныя ўмовы вільготнасці асяроддзя пражывання.… 75 Стэнатопныя жывёлы (ад стэна... і грэч. topos - месца), жывёлы, якія прыстасаваны да жыцця ў строга пэўных умовах пражывання, г.зн. якія маюць вузкую экалагічную валентнасць.… 76 Стэнатэрмныя жывёлы (ад стэна... і грэч. thermos - цёплы), арганізмы, якія прыстасаваны да жыцця ў пэўных умовах і не пераносяць іх моцныя ваганні. Сярод іх вылучаюць цеплалюбівыя… 77 Стэнафагія (ад стэна... і грэч. phag - пажыральнік), вузкая трафічная спецыялізацыя кармлення, пры якой жывёлы паядаюць нямногія віды корму. 78 Стэнафотныя жывёлы (ад стэна... і грэч. photo - святло), арганізмы, якія патрабуюць вузка абмежаваных, пэўных светлавых умоў (звычайна начныя і глебавыя жывёлы). 79 Стэпавы тып расліннасці, характарызуецца перавагай ксераморфных злакаў, якія не пакрываюць глебу цалкам. Развіваецца ў дзвюх розных кліматычных зонах з наяўнасцю перыядаў працяглай… 80 Стэпавыя экасістэмы, экасістэмы арыднага (засушлівага) кантынентальнага клімату з дамінаваннем вузкалістых ксерафільных злакаў (кавылю, ціпчаку).