1 Траглабіёнты (ад грэч. trogle - пячора і біёнт), насельнікі пячор. Большасць з іх з'яўляецца эндэмікамі. 2 Трансгенез (ад лац. trans - праз, пера- і генез), змяненне відавога складу і адноснага значэння асобных кампанентаў цэнозаў у выніку ўсялення ў іх новых і адмірання… 3 Трансгрэсія, наступленне мора на сушу, якое ўзнікае часцей за ўсё ў выніку апускання сушы. 4 Транспірацыя (ад лац. trans - праз і spiro - дышу, выдыхаю), фізіялагічнае выпарэнне вады раслінамі праз вусцейкі. Вялікую частку паглынутай вады сухапутныя расліны… 5 Трансфармацыя (ад лац. transformatio - пераўтварэнне, ператварэнне), ператварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, улоўліваемай зялёнымі раслінамі, у іншыя віды (хімічную,… 6 Трапасфера (ад грэч. tropos - паварот, змяненне і sphaira - шар), ніжні слой атмасферы вышынёй 10-18 км (у залежнасці ад шыраты месца), у якім сканцэнтравана больш… 7 Трапафіты (ад грэч. tropos - паварот, напрамак і phyton - расліна), расліны з сутачнай рытмікай арыентацыі лістоў у адносінах да сонечнага святла. Да Т. адносяць… 8 Трапізмы (ад грэч. tropos - паварот, напрамак), накіраваныя роставыя рухі органаў раслін у адказ на аднабаковы ўплыў святла (фотатрапізм), зямнога прыцягнення… 9 Трапічны лес, тып біёму ў экватарыяльным, субэкватарыяльным і трапічным паясах Зямлі. Існуюць дзве асноўныя групы: дажджавы, або вільготны (гілея), і сезонны (зімова-зялёны)… 10 Трафагенны слой, верхні слой воднай тоўшчы вадаёмаў, у якім адбываецца ўтварэнне арганічнага рэчыва ў працэсе фотасінтэзу. 11 Трафалогія, вучэнне аб трафічных узаемаадносінах арганізмаў. 12 Трафічная класіфікацыя вадаёмаў (ад грэч. trophe - ежа, харчаванне), раздзяленне вадаёмаў па ступені кормнасці (трофнасці) у залежнасці ад узроўню іх першаснай прадукцыі. Існуюць чатыры… 13 Трафічная сетка, перапляценне харчовых ланцугоў у прыродным комплексе. 14 Трафічная структура, арганізацыя згуртавання, заснаваная на харчовых узаемаадносінах папуляцый. 15 Трафічны ланцуг (харчовы ланцуг), харчовыя ўзаемаадносіны паміж арганізмамі, праз якія ў экасістэме адбываецца перанос рэчыва і энергіі з больш нізкіх узроўняў (расліны)… 16 Трафічны ўзровень, сукупнасць арганізмаў, якія маюць адзін і той жа тып кармлення. Першы Т. у. займаюць аўтатрофныя арганізмы, другі - расліннаедныя, трэці - драпежнікі,… 17 Трофаэкалогія, раздзел экалогіі, прысвечаны вывучэнню сукупнасці харчовых сувязей у біяцэнозах. 18 Трыптон (ад грэч. thrypto - раздрабняю і on - існае), арганічны дэтрыт аўтахтоннага (утвараецца ў вадаёме) або алахтоннага (прынесены звонку) паходжання, завіслы… 19 Трэнд (ад англ. trend - агульны напрамак, тэндэнцыя), лінія, якая паказвае шматгадовае зменнае сярэдняе па штогадовых вагальных даных колькасці, прадукцыйнасці…