41 Гідрафіты (ад грэч. hydor - вада і phyton - расліна), расліны, пупышкі ўзнаўлення якіх знаходзяцца ў вадзе; усе водныя расліны. 42 Гідраэкалогія (ад грэч. hydor - вада, oikos - дом, жыллё, месцапражыванне і logos - вучэнне), экалогія воднага асяроддзя, якая вывучае водныя экасістэмы і кампаненты,… 43 Гіпалімніён (ад грэч. hypo - пад, унізе і limne - возера), глыбінны, прыдонны слой вады, які не перамешваецца і характарызуецца больш нізкай, практычна пастаяннай… 44 Гіпанейстон (ад грэч. hypo - пад, унізе і neusten - здольны плаваць), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць пад паверхневай плёнкай вады. Да Г. адносяцца некаторыя водарасці,… 45 Гіпатэрмія (ад грэч. hypo - пад, унізе і therme - цяпло), ахаладжэнне; паніжэнне тэмпературы цела цеплакроўных жывёл і чалавека з прычыны цеплааддачы, якая перавышае… 46 Гіперасматычныя жывёлы (ад грэч. hyper - над, зверху і osmos - штуршок, ціск), жывёлы, у якіх ціск унутранага асяроддзя (г.зн. сокаў і крыві) падтрымліваецца вышэйшым за ціск… 47 Гіпсаграфічная крывая (ад грэч. hypsos - вышыня і grapho - пішу), крывая ў прамавугольных каардынатах, якая паказвае распаўсюджанасць на Зямлі розных вышынь (на сушы) і глыбінь… 48 Глеба, цвёрды субстрат наземных згуртаванняў, які ўтвараецца ў выніку ўзаемадзеяння кліматычных і біялагічных фактараў з падсцілаючай геалагічнай пародай. Глебавае… 49 Глебава-біякліматычны пояс, сукупнасць глебавых зон і вертыкальных глебавых структур, аб'яднаных блізкасцю радыяцыйных і тэрмічных умоў і падобным характарам іх уплыву на глебаўтварэнне,… 50 Глебавая фаўна, жывёльны свет глебы. Адрозніваюць жывёл геабіёнтаў (жывуць у глебе на працягу ўсяго жыцця), геафілаў (праходзяць у глебе адну стадыю развіцця) і геаксенаў… 51 Глей, мяккі тонказярністы асадак на дне вадаёмаў. Уключае мінеральныя часцінкі і дэтрыт. Моцна абагачаны арганічнымі рэчывамі Г. носіць назву сапрапель. 52 Гоматэрмія, выраўноўванне тэмпературных градыентаў. 53 Град, атмасферныя ападкі ў выглядзе крупінак лёду разнастайнай формы і памераў. Выпадае ў цёплы перыяд года з кучава-дажджавых воблакаў, суправаджаецца ліўнямі,… 54 Градзірня (ад ням. gradieren - згушчаць саляны раствор; першапачаткова Г. служылі для атрымання солі выпарваннем), збудаванне для ахалоджвання вады атмасферным… 55 Гразелячэнне (пелатэрапія; ад грэч. pelos - гліна і therapeia - клопат, догляд, лячэнне), выкарыстанне гразей (глеевай, сапрапелевай) і гразепадобных рэчываў (гліны… 56 «Грамадскі» спосаб жыцця жывёл, уласцівасць некаторых жывёл утвараць скопішчы (чароды, касякі, калоніі), што забяспечваецца спецыфічнымі паводзінскімі рэакцыямі і служыць прыстасаваннем… 57 Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя (ГДК), канцэнтрацыя рэчыва (звычайна забруджвальніка) у вадзе, глебе, паветры, харчовых прадуктах, пры павышэнні якой яны становяцца непрыгоднымі для… 58 Грунтавыя воды, падземныя воды першага ад паверхні Зямлі пастаяннага ваданоснага гарызонту, які не мае зверху суцэльнага даху воданепранікальных парод; не валодаюць… 59 Гуана (ад гішп. guano), памёт марскіх птушак, які расклаўся ва ўмовах сухога клімату; прымяняецца як азотнае і фосфарнае ўгнаенне. Г. называюць таксама ўгнаенні… 60 Гумідны клімат (ад лац. humidus - вільготны), клімат з залішнім увільгатненнем, калі ападкі перавышаюць суму вільгаці, якая ідзе на выпарэнне і прасочванне ў глебу,…