На запыт знайшлося 23 артыкулы

  1. 1
    медзены
    адзін як палец медзены. Гл. палец.
  2. 2
    медны
    як меднаму кацялку. Гл. кацялок.
    бледны як пятак медны. Гл. пятак.
    блішчэць што медны самавар. Гл. самавар.
    начышчаны як медны пятак. Гл. пятак.
  3. 3
    Меер
    зарабіць як Меер на Кузьме. Светл. Іран. Пра ўсялякую адсутнасць заробку. Высл., 324. ≺ З анекдота пра няўдалы гандаль.
  4. 4
    мелін
    роўны як мелін у жорнах. Сен. Пра нешта прамое, роўнае. Каспяровіч, 189. ≺ Мелін - млён, палка, якой круцяць жорны.
  5. 5
    мельнік
    белы як мельнік. Слон. Пра некага белага, нібы прысыпанага мукой. Высл., 286.
  6. 6
    мельнікаў
    задрыпацца як мельнікава карова. Гл. карова.
    здарова як [мельнікава] карова. Гл. карова.
  7. 7
    мельніца
    гаварыць як паламаная мельніца. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівую, доўгую нудную гаворку каго-н. Юрчанка, 193.
    гаварыць як пустая мельніца. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 195. Тое ж.
    шумець як у дурной мельніцы дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра моцны шум, сварку ў нейкім памяшканні. Юрчанка, 200.
  8. 8
    мельнічны
    вярцецца як мельнічны жарноў. Гл. жарноў.
  9. 9
    мемка
    маўчаць як той мемко. Старадар. Няўхв. Пра маўклівага чалавека. ЖН, 119. ≺ Мемко - нямы.
  10. 10
    меншы
    грозны як перад меншым начальнікам. Гл. начальнік.
  11. 11
    мень
    непаваротлівы як [тэй] мень. Бран. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Расторгуев, 159. ≺ Мень - мянтуз, які летам маларухома жыве пад каменем, карчагамі.
    слізкі як мень, ніяк не ўтрымаць. Мін. Пра нешта аслізлае, нязручанае для трымання. ЛЦ, 74.
  12. 12
    мера
    як тры меры попелу. Чашн. Насмешл. Пра нешта нікчэмнае, што нават не бачна. КВДУ.
  13. 13
    мерэц
    плакаць як по мерцу. Стол. Пра вельмі моцны плач кагосьці. ТС 3, 76.
  14. 14
    месік
    блішчыць гылыва як месік. Мсцісл. Пра галаву лысага чалавека. Юрчанка 1993, 19.
    сіяць як месік. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі задаволенага чалавека. Юрчанка, 190.
    мітусіцца як зоркі перад месікам. Гл. зорка.
  15. 15
    места/месца
    прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
    як бог y Адэсе, на цёплым месце. Гл. Бог.
  16. 16
    месці
    Пракос весці - не вуліцу месці. Гл. вуліца.
    завея як венікам мяце. Гл. венік.
  17. 17
    месяц
    блішчаць як месяц. Валож. Ухв. Пра нейкія блішчастыя прыгожыя рэчы. Высл., 287.
    брахаць як сабака на месяц. Гл. сабака.
    гаўкаць як сабака на месяц. Гл. сабака.
    грэць як месяц. Іран. Пра адсутнасць цяпла. Янк., Пар., 45.
    лысы - як месяц свеціць на галаве. Шчуч. Жарт. Пра лысага чалавека. СПЗБ 2, 697.
    паказацца як малады месяц. Навагр. Пра чалавека, якога чакалі, але ён прыйшоў на хвілінку (параўнанне з маладым месяцам, маладзіком, які, з'явіўшыся на гарызонце, хутка заходзіць). Federowski, 212, СЦБ, 230.
    чырвоненькі як месяц. Стаўб. Ухв. 1. Пра нешта прыемна чырванаватага блішчастага адцення. 2. Пра некага, нешта прыгожых. Мін.-Мал., 1970, 42; СЦБ, 105.
    як з месяца зваліцца. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. БПФС, 127.
  18. 18
    месячык
    адзін як месячык у небе. Памянш. Спачув. Фальк. Пра адзінокага чалавека. Янк., 395; Санько, 70.
    Мачаха як месячык: свеціць ды не грэе. Памянш. Б.Каш. Прык. Пра адсутнасць шчырых, глыбокіх пачуццяў у няроднай маці. ПП 2, 84.
    харошы як месячык. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожага маладога чалавека. Federowski, 50.
    ясны (чысты) як месячык. Памянш. Ваўк. п. Захапл. Пра ясны тварык дзіцяці. Federowski, 126, 71.
  19. 19
    метка
    як уюн на метцы. Гл. уюн.
  20. 20
    метла, гл. мятла

Паведаміць пра недакладнасьць