На запыт знайшлося 138 артыкулаў

  1. 21
    надворны
    бегаць бу надворна свінья. Гл. свіння.
  2. 22
    надзея
    распухаць як пры надзеі. Лаг. Іран. Пра распаўнелага чалавека, які падобны да цяжарнай жанчыны. МК, 223.
  3. 23
    надоўб
    стаяць як надоўб. Жытк. Няўхв. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека, які стаіць і перашкаджае іншым. ТС 3, 124.
  4. 24
    надоўбень
    крычаць як той надоўбень. Жытк. Няўхв. Пра гучны, бесталковы крык. ТС 3, 124. ≺ Надоўбень - неразумны чалавек.
  5. 25
    надраены
    блішчаць як надраены. Слон. Насмешл. Пра святочна апранутага, вясёлага чалавека. Высл., 287.
  6. 26
    надуцька
    як надуцька надуцца. Віц., Леп. Насмешл. Пра чалавека, які мае надзьмуты ці пакрыўджаны выгляд. Нікіфароўскі, 1928, 87.
  7. 27
    наесціся
    як з смаркатым наясі (-ся). Гл. смаркаты.
    пайсці як мыла наеўшыся. Гл. мыла.
  8. 28
    наждак
    пагладзіць як па трыбуху наждаком. Гл. трыбух.
  9. 29
    Назар
    дрыжаць як Назар над млінцамі. Стол. Насмешл. Параўнанне з нейкім агульнавядомым персанажам мясцовай показкі. ТС 2, 42.
  10. 30
    назаўтра
    брацца як назаўтра трэба. Няўхв. Пра неахвотнае, маруднае распачынанне нейкай работы. Янк., Пар., 21.
    есці як назаўтра. Івац. Няўхв. Пра марнатраўства часу пры спажыванні ежы. Янк., 406; ЗЗайкі.
    ехаць як назаўтра. Ваўк. п. Няўхв. Пра непаспешную, марудную язду. Federowski, 90.
    ісці як назаўтра думаючы. Люб., Слон. Няўхв. Высл., 332. Тое, што як назаўтро ісці.
    як назаўтро ісці. Стол. Няўхв. Пра вельмі павольную хаду. ТС 3, 128.
  11. 31
    назганяць
    як чорт пугаю назганяў. Гл. чорт.
  12. 32
    назола
    прывязацца як назола [якая]. Беласт. Няўхв. Пра надакучлівага чалавека. Высл., 370.
  13. 33
    назрываць
    назбіраць як на вярбе груш назрываць. Гл. вярба.
  14. 34
    найда
    бегаць па дварах як найда. Лоеў. Асудж. Пра жынчыну-пляткарку. Янкова, 224. ≺ Найда - магчыма, клічка сучкі.
  15. 35
    найміт
    рабіць як найміт. Рэч. Пра чалавека, які цяжка і шмат працуе, прычым не для сябе. Пяткевіч, 563.
  16. 36
    накакаць
    Галоўка як макоўка, а розуму як накакана. Гл. макоўка.
  17. 37
    накалоць
    як дроў накалоць. Гл. дровы.
  18. 38
    накручаны
    бегаць як накручаны. Шчуч. Няўхв. Пра нейчую бесперапынную і напружаную мітусню. Даніловіч 2008, 137.
  19. 39
    накрыцца
    як хвастом накрылася. Гл. хвост.
  20. 40
    накрыць
    няма як чорт хвастом накрыў. Гл. чорт.

Паведаміць пра недакладнасьць