На запыт знайшлося 79 артыкулаў

  1. 61
    Козел отпущения — Ахвярны казёл
  2. 62
    Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба
  3. 63
    Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне
  4. 64
    Конца-краю нет — Канца і меры няма = Канца-берагу няма (не відаць) = Ні канца ні меры
  5. 65
    Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці
  6. 66
    Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка
  7. 67
    Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў
  8. 68
    Красная девица — Краса-дзеўчына
  9. 69
    Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы
  10. 70
    Кричать не своим голосом — Нема крычаць = Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць
  11. 71
    Кровь с молоком — Здаровы як дуб скарбовы (як рыжык баровы, як лёд, як мур) = Здаровы як дуб ды моцны як зуб = Сыр ды малако = Як перапечка = Як конь стаенны = Румяны як пернік = Маладзіца як брусніца
  12. 72
    Крутить (заводить) шарманку — Катрынку заводзіць
  13. 73
    Куда ветер дует — Які вецер павее = Куды вецер, туды я = Куды ветрык вее
  14. 74
    Куда ворон костей не заносил — Дзе зязюлі не кукуюць = Дзе камар козы пасе = Дзе саболі пасвяць = Дзе горкі перац расце = Дзе нашыя вароны не лятаюць = Дзе чорт хамуты не вешае
  15. 75
    Куда глаза глядят — У свет вочы = Куды вочы павядуць = За вачыма = Дзе вочы панясуць
  16. 76
    Куда ноги несут — Перад сабою = У белы свет = Куды ногі панясуць
  17. 77
    Кукиш с маслом — Гула смаленая (асмаленая) = фіга на талерцы = Трасцы з макам = Хваробы з трасцаю (трасцы з хваробаю)
  18. 78
    Куры не клюют — Грошай як трэсак (як смецця, як мякіны, як пяску, як гразі) = Грошай як у чорта = Сабакі не ліжуць
  19. 79
    К чертовой матери (к чертовой бабушке, к черту, к лешему) — К нячысціку = К д'яблу = К рагаціку = Да цмока = Да балотніка = Да вадзяніка = Да лесавіка = Да хатніка = Пад чортаву галаву = Пад халеру

Паведаміць пра недакладнасьць