На запыт знайшлося 34 артыкулы

  1. 21
    Бросает в жар — У жар кідае = То ў жар, то ў пот кідае = Душа трымціць
  2. 22
    Бросать (слова) на ветер — На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць
  3. 23
    Бросить на произвол судьбы — На ласку й няласку долі аддаць = На вырак лёсу кінуць = На волю лёсу пусціць (пакінуць, кінуць) = Кінуць-рынуць (ды пайсці)
  4. 24
    Брюхо из семи овчин — Жывот на сем столак = Трыбух на тры полкі = Жывот як торба (як кубел, як цэбар, як бочка)
  5. 25
    Будто снег на голову — Быццам з неба спаў = Як з хмары спаў = Няйначай з неба зваліўся
  6. 26
    Будьте здоровы — Бывайце здаровы = Здаровы бывайце, нас не забывайце = Бывайце
  7. 27
    Будь ты неладен — Бадай ты скіс = А няхай ты пратані = А бадай ты прагары = Каб цябе агні высвецілі = Баlай ты праваліўся = А бадай цябе, а няхай цябе
  8. 28
    Будь я трижды проклят — Каб маё селішча запуставала = Каб я бацькі-маткі не бачыў = Каб я сваіх дзетак не дагадаваў = Не бач я дзяцей сваіх = Дзецьмі сваімі клянуся
  9. 29
    Бухать как в бездонную бочку — Гаціць як у прорву = Таптаць (пхаць) як у бяздонны мех = Валіць як у процьму = Кідаць як у бяздонны калодзеж = Як у сячкарню закідваць
  10. 30
    Была не была — Хай будзе, што будзе = Што будзь, то і дзейся = Бог бацька = Было не было
  11. 31
    Быть на верху блаженства — На святой гары сядзець = На матчыным беразе быць = Шчасцем (асалодай) упівацца
  12. 32
    Быть на ножах — Як агонь з вадою (жыць, быць) = Сяброўства як у рысі з мядзведзем
  13. 33
    Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок = Пара да Адама = Пара да Абрагама на піва = Час да Пана Бога пайсці = Адной нагой у труне (у дамавіне, у зямлі) быць
  14. 34
    Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць)
12

Паведаміць пра недакладнасьць