На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    Извиваться ужом (изворачиваться) — Круціцца як вуж у вілах = Выкручвацца як вуж (як уюн) = Выпінацца (выкручвацца, круціцца) як скурат на агні = Выкручвацца як цыган на кірмашы
  2. 2
    Из молодых да ранний — Малады, але спелы = Малады верабей, ды спрытны = Малое шчанё, а гаўкае
  3. 3
    Изо всех сил — Як дух = На ўсе жылы = З цэлай моцы = Што моцы = Як моц-сіла = Як з шыбеніцы сарваўся = Як чорт з пісьмом
  4. 4
    Из одного теста — Чэрці адной шэрсці = Бліны-ляпешкі з аднае дзежкі
  5. 5
    Изо дня в день — Дзень пры дні = Што ў Бога дзень = Па што дзень = Дзень у дзень = Кожнага дня
  6. 6
    Из первых рук — Праз першыя рукі
  7. 7
    Из-под палки — Як з найму = З прымусу = З прынукі = Пад прыгонам = Як шарварку адрабляе = Як пад бізуном = Як на паншчыне
  8. 8
    Из пушки по воробьям — За мухай з абухам = За камаром з малатком
  9. 9
    Из уст в уста — З вуха на вуха

Паведаміць пра недакладнасьць