Тасканскі ордэр, першапачаткова этрускі варыянт грэчаскага дарычнага ордэра, удасканалены і зменены рымскімі дойлідамі. Вызначаецца цяжкімі прапорцыямі, гладкім (без канелюр) ствалом калоны, развітой базай, высокай капітэллю. У беларускім дойлідстве Т. о. упершыню начаў выкарыстоўвацца ў будынках класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць