1 Абывацелі (абываталі), пастаянныя жыхары пэўнай мясцовасці. У 16-18 ст. у прававых актах Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай так называлі шляхцічаў. 2 Адукацыйная камісія (Эдукацыйная камісія), установа па кіраўніцтве народнай асветай у Рэчы Паспалітай з сярэдзіны 18 ст. 3 Аканом, кіраўнік маёнтка. 4 Акцябрысты («Саюз 17 кастрычніка»), партыя буйных памешчыкаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі ў Расейскай імперыі, створаная ў лістападзе 1905 пасля апублікавання… 5 Алігархія, палітычнае і эканамічнае панаванне групы найб. магутных асоб, рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкай групе найбольш багатых асоб. 6 Амальгама, сумесь, злучэнне чаго-небудзь разнароднага. 7 Амбівалентнасць, дваістасць, супярэчлівасць пачуццяў, эмоцый, якія адчувае чалавек да аднаго і таго ж аб'екта. 8 Анабаптысты, адна з плыняў рэлігіннай рэфармацыі, пераважна ў Германіі. 9 Анафема, адлучэнне ад царквы; пракляцце. 10 Антаблемент (у архітэктуры), бэлечнае перакрыцце пралёта або завяршэнне сцяны. 11 Анталогія, 1) Раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы найб. агульнай сутнасці і катэгорыі існуючага. 2) Зборнік літаратурна-мастацкіх твораў… 12 Антрапацэнтрызм, рэлігійна-ідэалістычны погляд, паводле якога чалавек - цэнтр сусвету і канчатковая мэта ўсёй светабудовы. 13 Антрэпрэнёр, уладальнік ці арандатар прыватнага відовішчнага прадпрыемства, найчасцей - тэатра. 14 Антыдотум, проціяддзе. 15 Антыква, лацінскі шрыфт прамавугольнай вуглаватай формы. 16 Антыномія, супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго. 17 Антытрынітарыі, прыхільнікі хрысціянскай «ерасі», якая абвяргае догмат пра божую тройцу - тры іпастасі Бога (Бог-айцец, Бог-сын, Бог Дух Святы). 18 Апафегматы, старажытныя зборнікі трапных і павучальных выслоўяў або павучальных апавяданняў. 19 Апокрыф, твор з біблейскім сюжэтам, змест якога не зусім адпавядае афіцыйнаму веравучэнню і не ўключаны царкоўнікамі ў канон. 20 Ардынатар, уласнік ардынацыі.