41 «Демократический форум», інфармацыйны бюлетэнь, выходзіў з 1990 у Наваполацку. Выдаўцы - А.Лейтман і А.Віхандраў. Грамадзка-палітычнае выданьне. 42 «Идиот», літаратурна-публіцыстычны часопіс, які выдаваўся на працягу 1983-1993 у Віцебску Вячаславам Новікавым. 43 «Жизнь вождей», газэта Менскага аддзяленьня інфармацыйнага агенцтва «Белсамвыдат». Выходзіла ў Менску ў 1990. Грамадзка-палітычнае выданьне. 44 «Жыве Беларусь!», адзіны нумар газэты выйшаў у 1990 у Менску. Галоўны рэдактар - Кім Безымянны. Грамадзка-палітычнае выданьне, зьмяшчала перадрукі зь іншых выданьняў.… 45 «За демократический Запад», газэта «Координационного совета Демократического парламента Запада». Адзіны нумар гэтага выданьня выйшаў у 1990, які пазначаны як № 3. Склад рэдакцыі… 46 «Збудінне» («Абуджэньне»), выданьне Ініцыятыўнае рады «Руху за адраджэньне Ецьвязі» пачало выходзіць зь ліпеня 1989. Склад рэдакцыі: М.Гырасымык, В.Калынивськиj,… 47 «Зеркало», машынапісны культурніцка-асьветны кінематаграфічны часопіс. Выходзіў у Менску ў 1989. 48 «Івейская крыніца», выданьне Івейскай рады БНФ «Адраджэньне». Склад рэдакцыі: Ю.Гайдук, І.Карпікаў, Л.Келдановіч. Выдавалася з 1990. Грамадзка-палітычнае выданьне. Друкаваліся… 49 «Кантакт», часопіс выдаваўся ў 1989-1990 выдавецтвам «Кантакт». Усяго выйшла чатыры нумары. Выкарыстаныя матэрыялы рыхтаваныя як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы,… 50 «Кантроль», бюлетэнь Таварыства Маладых Літаратараў «Тутэйшыя», выходзіў у 1988-1989 спачатку асобнымі выпускамі, потым - на старонках «Студэнцкай думкі». № 1 і… 51 «Колокол», газэта «Гомельского Союза Защиты Прав Человека» выдавалася ў 1990 у Гомелі. Выдаўцы: А.Жэрдзеў, А.Фэдэркан. Праваабарончае выданьне, зьмяшчала матэрыялы… 52 «Контакт», інфармацыйны бюлетэнь Менскага габрэйскага культурніцкага таварыства. Выдаваўся ў 1989. 53 «Ксэракс беларускі», часопіс выдаваўся ў Полацку з 1990 да 1994 зь перапынкамі. Заснавальнік і выдавец часопіса - А.Аркуш, рэдактар - В.Мудроў. Мастацка-літаратурнае выданьне.… 54 «Куцейна», выданьне Аршанскай рады БНФ «Адраджэньне», пачало выходзіць у 1990. Рэдакцыйны склад: Ю.Санько, А.Кажамяка, А.Мельнікаў. Грамадзка-палітычнае выданьне.… 55 «Літаратура», выйшла два выпускі выданьня на працягу 1989-1990. Л. рыхтавалася ў Менску, друкавалася ў Вільні. Рэдактар - С.Дубавец, выдавецкая група А.Гуркоў і П.Жук.… 56 «Люстра дзён», выдавалася ў 1979-1980 С.Дубаўцом і В.Вячоркам пры дапамозе С.Сокалава, якія зашыфравалі свае імёны пад калектыўным псэўданімам «Беларуская Талеранцыйная… 57 «Мадригин = ступени», выданьне «Союза Еврейской Молодёжи и Студентов» выйшла ў красавіку 1990 у Менску. Культурна-асьветніцкае, інфармацыйнае выданьне. Друкаваліся матэрыялы… 58 «Мартыралог», выданьне беларускага грамадскага гісторыка-асьветніцкага Таварыства Памяці Ахвяраў Сталінізму «Мартыралёг Беларусі», выйшла з друку ў студзені 1989.… 59 «Менскі веснік», выданьне Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Рэдактар - В.Скалабан, рэдакцыйны склад: І.Александровіч, П.Васілеўскі, А.Асіповіч, М.Замскі, Э.Ялугін,… 60 «Мілавіца», машынапісны літаратурны альманах, выдаваўся студэнтамі 3-га курсу гістарычнага факультэту БДУ ў 1974-1976; усяго выйшла 7 нумароў. У склад рэдакцыі ўваходзілі…