61 «Містыка», машынапісны часопіс студэнтаў Гарадзенскага ўніверсытэту; выдавалі Віктар Варанец ды Юры Камягін. На працягу 1982-1983 выйшла чатыры выпускі часопіса.… 62 «Молодой демократ», «журнал демократической молодёжи», выходзіў у Менску ў 1990. Выдавец - А.Рамашэўскі. Грамадзка-палітычнае выданьне. 63 «Мост», «вольная социалистическая газета», выходзіла ў Менску ў 1989. 64 «Набойні», літаратурны альманах, выдадзены Сяргеем Астраўцовым улетку 1984 у Слоніме. Зьмяшчаў літаратурныя творы С.Астраўцова і С.Дубаўца. 65 «Наваградскі кур'ер», штомесячны бюлетэнь раённага Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны. Запачаткаваны ў 1991. Склад рэдакцыі: М.Талочка, Т.Гурко, Г.Тамко, В.Шэдзь. Культурна-асьветніцкае… 66 «Навіны Беларускага Народнага Фронта за перабудову «Адраджэньне», выдаваліся са сьнежня 1988. Як нулявы нумар выданьня зьявілася «Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва… 67 «Народный дипломат», адзіны нумар выданьня выйшаў у Горадні пад рэдакцыяй В.Якаўлева ў 1990. Зьмяшчаліся арганізацыйныя матэрыялы «координационного совета Демократического… 68 «Наша ніва», адноўленая Сяргеям Дубаўцом у 1991 у Вільні, працягвала традыцыі НН, якая была запачаткаваная ў 1906. Выдавец газэты П.Жук, у выдавецкую групу ў 1991… 69 «Наша слова», бюлетэнь (у далейшым - газэта) Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны. Пачало выходзіць з сакавіка 1990. Першыя чатыры нумары выданьня ня мелі… 70 «Незалежная думка», адзіны нумар быў падрыхтаваны ды выдадзены Алесем Філіповічам у лютым 1990. Грамадзка-палітычнае выданьне. 71 «Пагоня», зь ліпеня 1990 лепельская газэта «Прамень» пачала выходзіць як «Пагоня». Назва газэты зьмянілася, як пазначана рэдакцыяй, зважаючы на заўвагі і просьбы… 72 «Падснежнік», рукапіснае выданьне Міколы Ермаловіча, чатыры выпускі якога выйшла на працягу 1963-1964. Выхад П. перапыніўся пасьля адхіленьня М.Хрушчова ад улады,… 73 «Паперабудова», Ворган Хаўрусу Дэмакратычнае Моладзі, выходзіў у Менску 1989. Склад рэдакцыі: А.Дылюк, А.Філіповіч, Ю.Скрыган і А.Баравік. Друкаваліся матэрыялы палітычнай… 74 «Папоротник», газэта Экалягічнага Саюзу. Рэдактар - Лявон Тарасенка. Выходзіла ў Менску ў 1990. 75 «Парсуна», машынапіснае мастацка-літаратурнае выданьне. Адзіны нумар П. выйшаў у 1988. Рэдакцыйны склад: М.Скобла, С.Адамовіч, А.Калюта, А.Гуцаў, А.Дзялендзік.… 76 «Переворот», незалежны інфармацыйны бюлетэнь, выйшаў у жніўні 1991 году, прысьвечаны дзяржаўнаму перавароту. Выданьне падрыхтавалі: А.Рамашэўскі, М.Гурэвіч, С.Горбік… 77 «Площадь Восстания», незалежная газэта. Выдавалася ў Гомелі ў 1990, пры дапамозе агенцтва «Белсаміздат». 78 «Позірк», гумарыстычная газэта. Рыхтавалася ў Менску і друкавалася ў Вільні. Выйшла ўсяго чатыры нумары. Галоўны рэдактар - А.Дылюк. 79 «Праваслаўная думка», часопіс праваслаўнае моладзі пачаў выдавацца ў 1989; усяго выйшла 6 нумароў, а таксама лісток «Российский гимн» «в дар Православно-Монархическому Союзу… 80 «Прамень», орган груп падтрымкі БНФ Менскага гадзіньнікавага завода. Рэдакцыйны склад: А.Мікшын, В.Стэфанаў, Н.Сайко, В.Ляўчук, В.Вязевіч; І.Матавілаў. Адзіны нумар…