На запыт знайшлося 30 артыкулаў

  1. 21
    ества, -а, н. Ежа, закусь.
    Ай, ества колькі хочыш было, толькі еш. Галынец Краснап.
  2. 22
    естый, займ. Гэты.
    Зь естым чылавекым я даўно знаюся. Меншая Багацькаўка Мсцісл.
  3. 23
    есьць, дзеясл. Есці.
    Яблыкі такія горкія, што і есьць нільзя. Лешчынка Мсцісл. Мы елі дзягно. Латруга ты, скора, верна, есьць будзіш ляніцца. Серчыцы Краснап.
  4. 24
    есьцькі, дзеясл. Есці (дзіцячае).
    Мо ты, дзетка, есьцькі зыхацела, дык я дам кашкі. Пацкава Мсцісл. Чаго ж ты, коцічык, плачыш: // Ці піцькі, ці есьцькі хочыш? З нар. песні.
  5. 25
    есьцюхны, дзеясл. Есці (дзіцячае).
    Маё ж ты дзіцятычка, яно есьцюхны зыхацела - зарыз дам табе цыцы, ні плач. Навашоўкі Раснян. Твае дзетухны плачуць, // Яны есьцюхны просюць. З нар. песні, М.Г. 130.
  6. 26
    ета, займ. Гэта.
    Хочаш ета, а хочаш ета. Мсціслаў. Ета дзедыў кій - ні чыпай. Касперка Міласл. За ўсё ета 'ддаў грыўню. Хвёдараўка Краснап.
  7. 27
    еткій, займ. Гэтакі, гэткі.
    Ня йдзі ты сягодня нікуды: еткая хляба на дварэ, што ні давядзі бог. Пірагова Мсцісл. Еткая дрэнная пагода. Хоцімск. Еткыя ён табе зло зьдзелыў, а ты яму дыруваць хочыш. Слаўнае Мсцісл.
  8. 28
    етый, займ. Гэты.
    Еты хлапец - дурань. Хоцімск. У етыга хлопца німа бацькі. Кокатава Мсцісл. Ета дзерыва прягкыя. Хвёдараўка Краснап. Сколькі ты хочыш за ета сена? Касцюковічы.
  9. 29
    ехыць, дзеясл. Ехаць.
    На етым кані дужа дрёгка ехыць вярьхом, як ны калу. Бяседавічы Хоцім. Дос табе спаць, пыра ўжо ехыць - уставай. Арцёмаўка Міласл.
  10. 30
    ешчый, прым. Неразборлівы на яду.
    Пупаўсь дужа ешчый кыбанок: што ні зымішай - усё зьесьць. Палуж Краснап.
12

Паведаміць пра недакладнасьць