21 шыфер // шыфр Шыфер. Дахавы матэрыял у выглядзе лістоў, плітак. Цяпер што, цяпер іншая справа: пад шыфер ды гонту ўбраліся, а ці даўно яшчэ на стрэхах мох зелянеў!… 22 шыфравальны // шыфраваны Шыфравальны. Які мае адносіны да шыфравання, шыфроўкі. Пасля сваёй прыгоды Віктар напаткаў знаёмага малодшага лейтэнанта з аддзела шыфравальнай службы…