1 шабас // шабаш // шабаш Шабас. Суботні адпачынак, суботняе свята ў набожных жыдоў. Шабас быў якраз, субота, - грэх жа брацца за работу. К.Крапіва. Шабаш. У сярэдневяковых… 2 шабашнічаць // шабашыць Шабашнічаць. Разм. Быць шабашнікам - падраджацца на прыватныя выгадныя заработкі. Сам ён ужо два гады як скончыў вучобу, працуе інжынерам у канструктарскім… 3 шарон // шэрань Шарон. Абл. Абледзянелая скарынка на паверхні снегу. Сінонім: шарпак. Кабыла прытка секла падковамі малады лядок на дарозе, а пад палазамі хрусцеў… 4 шарсцісты // шарсцяны Шарсцісты. 1. Пакрыты шэрсцю; з доўгай ці густой шэрсцю. Вучоныя знаходзілі астанкі пячорных ільвоў і гіен, велізарных мядзведзяў, шарсцістых насарогаў,… 5 шаткаваць // шатраваць Шаткаваць. што. Рэзаць доўгімі вузкімі палоскамі (звычайна капусту). Хтосьці шаткуе, гняце капусту таўкачом у бочцы, пасыпае белае шаткаванне журавінамі,… 6 шаўкавісты // шаўкавічны // шаўковы Шаўкавісты. Падобны на шоўк з выгляду ці навобмацак; бліскучы і мяккі. Серабрыстыя расінкі пабліскваюць на шаўкавістых пасмачках, а самазадаволены павук-крыжавік… 7 шафер // шафёр Шафер. Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку вяселля і ў час вянчання трымае вянец над галавой у жаніха ці нявесты. Вечарам… 8 швейцар // швейцарац Швейцар. Вартаўнік ля знадворных дзвярэй у пад'ездах устаноў, рэстаранаў, гатэляў, жылых памяшканняў. Я з абурэннем патрабую прапусціць матку, але швейцар… 9 шкліць // шклянець Шкліць. што. Устаўляць шкло ў што-н. За вокнамі гуляла мяцеліца, а дзядзька Віхтор стукаў сякерай, габляваў дошкі - дарабляў пяцісценак, слаў падлогу,… 10 шкоднасць // шкодніцтва Шкоднасць. Шкодныя, небяспечныя для здароўя чалавека ўмовы працы. За шкоднасць вытворчасці налічана дадатковая аплата. Шкодніцтва. Злачынная, шкодніцкая… 11 шкодніцкі // шкодны Шкодніцкі. Які мае адносіны да шкодніка - небяспечнага чалавека, ворага. Шкодніцкая дзейнасць. Шкодны. 1. Які прыносіць ці можа прынесці пашкоджанне,… 12 шляк // шлях Шляк. Палоска, абшыўка па краі тканіны іншага колеру ці ўзору. Падмятаючы доўгаю бурачковаю ў чорных шляках спадніцаю высокі парог, з сеняў выкацілася… 13 шляхетны // шляхецкі Шляхетны. Уст. Знешне вытанчаны, высакародны, з вялікім пачуццём годнасці. Апрача прозвішча, у Патоцкага не было нічога шляхетнага - звычайны вясковы… 14 шпажнік // шпажыст Шпажнік. Дэкаратыўная расліна сямейства касачовых з мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі рознага колеру; гладыёлус. Шпажнік расце звычайна на нізкіх… 15 штабель // штапель Штабель. Роўна складзеныя ў адзін рад дошкі, бярвенне, будаўнічыя матэрыялы і г.д. У адным месцы ўзвышаліся клеткі цэглы, у другім - штабелі дошак.… 16 шурпацець // шурпаціць Шурпацець. Станавіцца шурпатым, нягладкім. Скура на руках шурпацее. Шурпаціць. што. Рабіць што-н. шурпатым. Спазнаць мне хочацца і важкасць цэглы… 17 шчаціністы // шчацінны Шчаціністы. Пакрыты густой шчацінай; парослы кароткімі жорсткімі валасамі. Ледзь прыкметная ўсмешка прабегла па шчаціністым твары Андрэя. М.Лынькоў.… 18 шчылінны // шчылісты Шчылінны. У мовазнаўстве: гук, які ўтвараецца трэннем паветра ў шчыліне паміж збліжанымі органамі маўлення. Сінонім: фрыкатыўны. Шчылінны зычны гук.… 19 шыбаваць // шыбаць Шыбаваць. Разм. Хутка, імкліва ісці, рухацца. Выходжу з аўтобуса і шыбую ў напрамку да невялічкага ляска, што танюткай рысачкай ляжыць на заснежаным… 20 шырыць // шырэць Шырыць. Рабіць больш шырокім, пашыраць. Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся зкскаватар - выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак.…